Канферэнцыя на тэму Другой сусветнай вайны

07.10.2009

Няўрадавая арганізацыя «За грамадзянскую супольнасць» (Літва) і Каардынацыйная рада ініцыятываў па даследаванні злачынстваў камунізму і ўшанаванні памяці ахвяраў таталітарызму (Беларусь) запрашаюць прыняць удзел у канферэнцыі, прысьвечанай 70-годзьдзю пачатку 2-й сусветнай вайны: «Прычыны пачатку 2-й сусветнай вайны: роля камуністычнай і нацысцкай ідэалёгіяў. Праблемы барацьбы з таталітарнай спадчынай у сучасным грамадстве».


У праграме канферэнцыі: выступы гісторыкаў і грамадскіх дзеячоў, прагляд кінахронікі, дыскусія. Сярод выступоўцаў: кандыдат гістарычных навук Ігар Кузняцоў, dr.Paulius Saudargas (Літва); доктар гістарычных навук, праф. ЕГУ Алесь Смалянчук, чалец Праўлення БАЖ Аляксей Кароль, кандыдат гістарычных навук Юрась Бачышча. Таксама да ўдзелу запрошаныя вядомыя грамадскія ды палітычныя дзеячы.


Канферэнцыя адбудзецца ў чацвер, 8 кастрычніка ў памяшканні Амбасады Літоўскай Рэспублікі ў Беларусі па адрасе: г. Мінск, вул. Захарава, 68. Пачатак у 15–00. Рэгістрацыя ўдзельнікаў з 14.30.


Каб прыняць удзел у мерапрыемстве, неабходна зарэгістравацца да 16–00 7.10.2009. У дзень канферэнцыі пропуск будзе ажыццяўляцца паводле папярэдніх спісаў пры прад'яўленьні пашпарту.


Кантакты для рэгістрацыі: Валерыя тэл.МТС + 37529 5712611, Velcom +37529 3072713, e-mail: represii@gmail.com


Праграму канфэрэнцыі глядзіце ў файле program_conf.doc.
Паводле рассылкі belngo.info