08.12.2009
Першая частка складанкі “Гадуем беларусаў” змяшчае матэрыялы для дашкольнікаў і малодшых школьнікаў. У яе ўвайшлі напрацоўкі больш чым 100 чалавек: метадычныя матэрыялы, распрацоўкі ўрокаў і пазакласных заняткаў, сцэнарыі святаў і школьных спектакляў, чытанкі, песенькі, ноты, караоке, фанаграмы, дыяфільмы, навучальныя кліпы, мультфільмы, гульні, размалёўкі і шмат чаго іншага.
Падчас прэзентацыі плануюцца выступы прадстаўнікоў розных дзіцячых выданняў, а таксама музыкаў, аўтараў матэрыялаў і стваральнікаў дыска.
Дыск укладзены пры дапамозе партала для настаўнікаў Nastaunik.info і супольнасці «Нашыя дзеткі".
Прэзентацыя адбудзецца 10 снежня ў 17.00 у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры (Багдановіча, 13).