18.03.2010
Адукацыйны цэнтр «Пост» запрашае не семінар
Грамадскае аб'яднанне «Адукацыйны цэнтр «ПОСТ» запрашае зацікаўленых настаўнікаў гуманітарных дысцыплін і класных кіраўнікоў прыняць удзел у інтэрактыўным семінары «Адзінства ў шматстатнасці: гісторыя стварэння, структура, перспектывы развіцця Еўрасаюза», які адбудзецца 30–31 сакавіка 2010 г. У межах семінара ў настаўнікаў будзе магчымасць азнаёміцца з феноменам стварэння і развіцця Еўрасаюза, пазнаёміцца з рознымі формамі і метадамі працы з дадзенай тэмай, абмеркаваць магчымасці інтэграцыі прапанаванага зместу ў адукацыйную дзейнасць удзельнікаў. У дадатку глядзіце інфармацыйны ліст аб семінары і форму заяўкі.
Праграма і форма заяўкі знаходзяцца тут