Школа зялёнага актывіста
Калі Вас цікавіць, як адзін чалвек можа змяніць усё навокал, знайсці аднадумцаў, сяброў, зрабіцца лідэрам руху да пазытыву – штогадовая Школа зялёнага актывіста для Вас!
Экалагічнае таварыства “Зялёная сетка” запрашае ўсіх зацікаўленых у экалагічнай тэматыцы да ўдзелу ў трэнінгах Школы зялёнага актывіста.
Школа складаецца з трэнінгаў двух узроўняў – пачатковага і прасунутага.
Трэнінгі пачатковага ўзроўню адбудуцца 17–18 красавіка, 1–2 траўня, 29–30 мая.
У праграме:
– Чаму мы тут?
– Гісторыя экалагічнага руху. Ад экстрэмізму да бюракратычнай перапіскі
– Глыбінная экалогія. Аднаўленне сувязі з Зямлёй. Заняткі на прыродзе
– Біярэгіяналізм. Мы тут нарадзіліся
– Права на навакольнае асяроддзе
– Змены клімта. Нязручная праўда
– Што такое ўстойлівае развіццё
– Наша агульная будучыня. Што я магу змяніць сам? Дзеля чаго і з кім аб’яднацца?
– Асноўныя інструменты экалагічнага актывіста
Каб запісацца на трэнінг, неабходна запоўніць анкету і адправіць яе на эл.адрас ecodomik@gmail.com.
Анкета ўдзельніка – тут.
Паводле Кронікі грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны
Школа зялёнага актывіста
15.04.2010