Міжнародны семінар па міжуніверсітэцкім супрацоўніцтве

06.05.2010

Міжнародны семінар “Міжунівэрсытэцкае супрацоўніцтва – ключ да сумеснага поспеху” ладзіцца 27–28 мая ў Гродненскім Дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы.

Мэта правядзення семінара – развіццё сумесных праектных ідэй Еўрасаюзу і беларускіх партнераў.

Тэматыка папярэдніх семінараў, праведзеных у Гродне пры падтрымцы Сеткі ўніверсітэтаў рэгіёну Балтыйскага мора (BSRUN), была прысвечаная супрацоўніцтву ўніверсітэтаў і рэгіёнаў, універсітэтаў і гарадоў. Цяпер тэматыка сэмінара пашыраецца з мэтай абмеркавання пытанняў і накірункаў эфектыўнага ўзаемадзеяння ўніверсітэту з прадстаўнікамі дзяржаўнай, рэгіянальнай і муніцыпальнай уладаў, якія будуць запрошаныя да ўдзелу ў сэмінары.

Семінар накіраваны на прадстаўнікоў ВНУ (перадусім сябраў BSRUN), іншых арганізацый, зацікаўленых у развіцьці супрацоўніцтва з універсітэтамі рэгіёну Балтыйскага мора. Асаблівая ўвага будзе нададзена супрацоўніцтву з беларускімі партнерамі. Асноўная мэтавая група семінару – тыя, хто працуе альбо збіраецца працаваць над супольнымі праектнымі ідэямі для наступнай падачы заяўкі на фінансаванне з фондаў ЕС, у якім могуць удзельнічаць партнеры з Беларусі.

Вы можаце ўдзельнічаць у дыскусіях, прадставіць свае праектныя прапановы альбо падзяліцца досведам супрацоўніцтва з беларускімі партнерамі.


Семінар будзе складацца з прэзентацыйнай часткі і працоўных сесій па трох накірунках: навука і інавацыя, транспарт і лагістыка, экалогія і турызм.

Для ўдзелу неабходна запоўніць рэгістрацыйную форму.


Апошні тэрмін – да 12 мая.


За рэгістрацыйнай формай звяртайцеся на эл. адрас: z.scheglova@grsu.by, ledchenkova@yandex.ru

Паводле Кронікі грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны