Апошні тэрмін падачы працаў - 15 кастрычніка
Сусветны банк праводзіць конкурс, прымеркаваны да Міжнароднага году моладзі.
Удзельнікі конкурсу мусяць напісаць заканчэнне прапанаванай гісторыі ды прыгадаць у сваёй працы нешта, звязанае з іх культурай: песню, звычай, элемент адзення, радок з верша ды інш.
Умовы:
- Неабходна прыдумаць назву апавяданню і дапісаць яго заканчэнне (да 300 словаў).
- Кожны ўдзельнік можа падаць на разгляд толькі адно апавяданне.
- Апавяданне мусіць быць арыгінальным і нідзе не публікавацца раней.
Пераможцу вызначаць наведнікі сайту Youthink. Апавяданні можна дасылаць праз форму на сайце ці на электронны адрас: youthink@worldbank.org.
У лісце неабходна пазначыць поўнае імя, краіну, адрас, узрост і (паводле жадання) далучыць фотаздымак.
Вынікі конкурсу будуць абвешчаныя 30 кастрычніка.
Пераможца атрымае iPod Nano.
: Youthink
Паводле n-europe.eu
Сусветны банк: Конкурс кароткіх апавяданняў
12.10.2010