8 – 22 лістапада
Навукова-метадычная ўстанова «Нацыянальны інстытут адукацыі» праводзіць інтэрнэт-семінар «Міжпрадметныя сувязі як сродак павышэння эфектыўнасці вывучэння прадметаў прыродазнаўчага цыклу, матэматыкі і інфарматыкі».
Інфармацыйныя старонкі інтэрнэт-семінара:
• Навукова-метадычнае забеспячэнне рэалізацыі міжпрадметных сувязяў у навучальных выданнях па прадметах прыродазнаўчага цыклу, матэматыцы і інфарматыцы
• Педагагічны досвед рэалізацыі міжпрадметных сувязяў у працэсе навучання
• Пытанне-адказ
• Кантактная інфармацыя
Найбольш актуальныя матэрыялы могуць быць апублікаваны ў прадметных часопісах і іншых выданнях. Для ўдзелу ў працы семінара запрашаюцца аўтары навучальных выданняў па прадметах прыродазнаўчага цыклу, матэматыцы і інфарматыцы; выкладчыкі вышэйшых навучальных устаноў; метадысты Акадэміі паслядыпломнай адукацыі, Мінскага гарадскога інстытута развіцця адукацыі, абласных інстытутаў развіцця адукацыі, раённых (гарадскіх) вучэбна-метадычных кабінетаў; кіраўнікі метадычных аб'яднанняў настаўнікаў-прадметнікаў; настаўнікі (выкладчыкі) агульнаадукацыйных школ, ліцэяў і гімназій; навучэнцы агульнаадукацыйных устаноў і іх бацькі, прадстаўнікі грамадскасці.
Пытанні і матэрыялы па праблематыцы семінара неабходна падаваць у электронным выглядзе на адрас mps_school@mail.ru
Дадатковыя матэрыялы (заяўка ўдзельніка, кантактная інфармацыя, патрабаванні да афармлення матэрыялаў): http://adu.by/files/doc/meropr/int_seminar_8–22_11.rar
Паводле adu.by
Міжпрадметныя сувязі як сродак павышэння эфектыўнасці вывучэння: Інтэрнэт-семінар
03.11.2010