10.12.2010
Апошні тэрмін падачы работ – 15 красавіка 2011 г.
ЮНЭП (United Nations Environment Programme) абвесціла адкрыццё дваццатага Міжнароднага конкурсу дзіцячага малюнка, прысвечанага праблемам навакольнага асяроддзя.
Конкурс ладзіцца штогод супольна з Японскім фондам за мір і навакольнае асяроддзе, карпарацыямі Bayer і Nikon.
З 1991 года ў конкурсы ўдзельнічала больш за 3 мільёны дзяцей з больш чым 100 краін.
2011 год абвешчаны ААН годам лясоў, таму тэма конкурсу – «Жыццё ў лясах».
Адбор будзе ладзіцца ў 2 этапы.
Правілы падрыхтоўкі заяўкі на конкурс
Умовы і рэгіянальныя кантакты
Пра ўзнагароды
З дадатковымі пытаннямі лістуйце: children.youth@unep.org
Паводле «Кронікі грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны»