United World Colleges: стыпендыі на навучанне ў каледжах

18.01.2011


Апошні тэрмін падачы заявак – 1 сакавіка

United World Colleges абвяшчае конкурс на атрыманне бясплатных стыпендый на навучанне ў каледжах Італіі (UWC of the Adriatic, www.uwcad.uwc.org), Велікабрытаніі (UWC of the Atlantic, www.atlanticcollege.org) і Нарвегіі (Red Cross Nordic UWC, www.rcnuwc.no), 15% кошту стыпендыі ў Ганконгу (Li Po Chun UWC of Hong Kong, http://www.lpcuwc.edu.hk/), і 25% кошту стыпендыі ў Босніі і Герцэгавіне (UWC in Mostar, www.uwc-ibo.org). Навучанне вядзецца на англійскай мове па сістэме Міжнароднага бакалаўрэата (International Bacalaureat, IB). Тэрмін навучання – 2 гады.

Прэтэндэнты мусяць мець 16 год на 1 верасня 2011 г. Конкурс адбываецца ў 2 этапы. На 1 тур трэба даслаць да 1 сакавіка 2011 г. на адрас uwcblr@gmail.com эсэ на тэму “Кніга ці інтэрнэт?..” (2 старонкі А4 на англійскай ці беларускай мовах), копію ведамасці паспяховасці за бягучы навучальны год, характарыстыку класнага кіраўніка, а таксама копіі грамат і дыпломаў, якія сведчаць пра грамадскую, творчую і спартыўную дзейнасць.

Кандыдаты, якія прайшлі на 2 тур, атрымаюць запрашэнні. Ён адбудзецца 17 красавіка 2011г. у выглядзе гутаркі дзеля выяўленя інтэлектуальнага ўзроўня і асабовых якасцяў кандыдата. Час і адрас будуць пазначаныя ў запрашэнні.

Дадатковую інфармацыю пра UWC i IB можна знайсці на сайтах: www.uwc.org, www.ibo.org, http://adukacyja.info/parady/parady_node/1/6/25