Рэгулярна для беларускіх претэндэнтаў!
Matra – праграма Міністэрства Замежных Справаў Нідэрландаў пры Амбасадзе Каралеўства Нідэрландаў у Варшаве – рэгулярна прымае заяўкі на гранты з Беларусі. Амбасада прадастаўляе гранты максімум да 15,000 Euro.
Каб адпавядаць умовам Matra/KAP, праект павінен быць скіраваны на сацыяльныя змены ў кірунку шматграннай грамадзянскай супольнасці.
Прыкладамі такой актыўнасці могуць быць ініцыятывы, скіраваныя на:
• умацаванне першынства закона, абарону правоў чалавека, нацыянальных меншасцяў, ахову прыроды, грамадскі ўдзел у мясцовым самакіраванні ды інш.;
• умацаванне няўрадавых арганізацыяў (НДА);
• умацаванне ролі незалежных СМІ ў беларускім грамадстве, укараненне наватарскіх ідэяў у адукацыі ды мастацтве, якія ў сваю чаргу будуць спрыяць працэсам сацыяльнай трансфармацыі і станаўлення дэмакратыі.
Беларускія прэтэндэнты могуць звяртацца ў Амбасаду Каралеўства Нідэрландаў у Варшаве ў любы час і падаваць заяўкі ў вольнай форме на:
Embassy of the Kingdom of the Netherlands, Matra/KAP, 10 Kawalerii St., 00–468 Warsaw, Poland
Кантактная асоба: Mr. Lukasz Byrski: war-matra@minbuza.nl
http://www.nlembassy.pl
Таксама Інфармацыю пра праграму Matra/KAP у РБ можна атрымаць у Консульстве Каралеўства Нідэрландаў у Мінску ў Вінакурава А.Д.: тэл. (017) 262 53 23; nlconsulate@mail.by
Паводле рассылкі belngo.info
Праграма малых праектаў Matra/KAP
21.01.2011