17 сакавіка ў сядзібе Таварыства беларускай мовы (Румянцава, 13) адбудзецца прэзентацыя кнігі Міхала Булавацкага “Каб не ўпадобіцца чыраю, або Як арганізаваць і правесці Беларускае пяціборства”.
Пачатак а 17-й гадзіне.
Кніга змяшчае рэкамендацыі па арганізацыі і правядзенні “Беларускага пяціборства” – арыгінальнага інтэлектуальнага спаборніцтва сярод школьніцкай моладзі, якое праводзіцца ў Магілёве з 2001 года. Аўтар назапасіў багаты досвед рэалізацыі гэтага праекта і шчодра дзеліцца ім з чытачамі. Знаёмства з кнігай будзе карысным для настаўнікаў, кіраўнікоў сярэдніх навучальных устаноў, іншых супрацоўнікаў сферы адукацыі, а таксама бацькоў, заклапочаных праблемай гарманічнага развіцця сваіх дзяцей.
Спампаваць дапаможнік: pdf (1,5 Mb)
Мінск: Прэзентацыя метадычнага дапаможніка
16.03.2011