Конкурс сачыненняў «Віза і свабода: мая гісторыя»

16.04.2011

Апошні тэрмін падачы твораў - 15 мая!

Партал Tut.by сумесна з грамадскай кампаніяй «Без візы!» абвяшчаюць конкурс сачыненняў на тэму «Віза і свабода: мая гісторыя»: падрабязней.

Магчымыя тэмы твораў:

1. «Бязвізавая Беларусь у бязвізавай Еўропе» – як зменіцца наша жыццё, калі ў суседнія краіны можна будзе ехаць без візы. Чаму беларусам важна мець магчымасць падтрымліваць гістарычныя, культурныя, роднасныя і іншыя сувязі з Польшчай, Літвой, Латвіяй.

2. «Калі б не віза» ... – як магло б змяніцца Ваша жыццё, калі б не было візавага рэжыму. Як візавы рэжым перашкодзіў нечаму пазітыўнаму або важнаму ў Вашым жыцці.

3. «Паход па візу» – чым здзівіў Вас першы ў жыцці кантакт з прадстаўніцтвам краіны Еўразсаюзу ў Беларусі.

4. «Людзьмі звацца» – як беларусам дамагчыся магчымасці стаць часткай бязвізавай Еўропы, што нам замінае і як да гэтага імкнуцца.

Дасылайце свае творы ў форме лістоў, эсэ, артыкула, утопіі і да т.п. на беларускай ці рускай мовах на адрас info@novisa.by да 15 мая!

Просім ўказаць ваша імя, прозвішча (або псеўданім) і кантакт. Лепшыя творы будуць апублікаваны на Tut.by!

Пераможца конкурсу атрымае прыз – паездку ў адну з суседніх краін ЕС на дваіх!


Паводле рассылкі “Офісу за дэмакратычную Беларусь”