Зямля бацькоў – жыцця крыніца

22.04.2011

Cцэнар гасцявога ўрока

Даслала настаўніца гісторыі Ала Гулюк (СШ № 207 г.Мінска) на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку».

Класы: 6–11.

Мэты ўрока: спрыяць фармаванню сацыяльна актыўнай асобы з грамадзянска-гуманістычным светапоглядам; развіваць уменні працаваць у камандзе, сябраваць, аналізаваць мінулае і сучаснае; выхоўваць патрыятычныя пачуцці, неабыякавае стаўленне да памяці, гісторыі Радзімы, роднай мовы.

Першы урок 1 верасня кожнага года вельмі важны, ён як бы дае імпульс, акрэслівае, што для нас з’яўляецца важным і прыярытэтным. У нашай школе заўсёды гэты ўрок праходзіць толькі на беларускай мове. Вучні самі знаходзяць матэрыял, працуюць у камандзе – каля дзесяці чалавек з розных класаў.

Мы даем зразумець дзецям, што мы – беларусы, а не нейкае аморфнае стварэнне без сваёй гісторыі і культуры. Быць свабодным – гэта ганарыцца сваёй мовай, сваімі слаўнымі продкамі, пргажосцю родных мясцін і здабыткамі гісторыі. Вершы беларускіх паэтаў, відэафільм, музыка – усё гэта ўсяляе пачуццё ўласнай годнасці, гонару за слаўныя справы мінулых пакаленняў, адказнасці за сённяшні стан і будучыню роднай зямлі.

Сцэнар гасцявога ўрока (doc 112 Kb)
Відэафільм “Беларусь” - ЮІАгруп (exe 15,2 Mb)
Відэафільм “Мінск” - ЮІАгруп (wmv 16,2 Mb)
Прэзентацыя “Зямля бацькоў – жыцця крыніца” (PDF 10,9 Mb)