Апошні тэрмін падачы заявак – 10 лістапада 2011 г.
Інстытут філасофіі НАН Беларусі, Рэспубліканскі цэнтар нацыяльных культур і Міжнародная грамадскае аб’яднанне «Цэнтр вывучэння сучаснай рэлігійнасці» абвяшчаюць конкурс навукова-даследчых прац студэнтаў, прысвечаных Міжнароднаму дню талерантнасці.
Да ўдзелу запрашаюцца студэнты ВНУ Беларусі.
Мэта конкурсу – актывізацыя і разьвіццё навуковых даследаванняў студэнтаў па пытаннях міжнацыянальнага і міжканфесійнага дыялогу ў сучаснай Беларусі, гісторыі рэлігійна-філасофскай думкі культурнай спадчыны, узаемадзеяння рэлігійных, нацыянальна-культурных аб’яднанняў і грамадства, правоў грамадзянаў у галіне свабоды сумлення й веравызнання, правоў нацыянальных меншасцяў.
Каб паўдзельнічаць у конкурсе, неабходна даслаць пісьмовую працу па тэматыцы конкурсу на беларускай ці рускай мове з пазнакай «конкурс» на электронны адрас: cscr.religion@yandex.ru .
Апошні тэрмін падачы заявак – 10 лістапада 2011 г.
Паводле рассылкі Асамблеі НДА belngo.info
Конкурс для студэнтаў, прысвечаны Міжнароднаму дню талерантнасці
26.10.2011



