Апошні тэрмін падачы заявак – 2 лістапада 2011 г.
Канферэнцыя ставіць сваёй мэтай абмеркаванне і прасоўванне ідэй і падыходаў грамадзянскай адукацыі, актуальных у дачыненні да сённяшняй грамадскай сітуацыі ў Беларусі.
Апрача змястоўных пытанняў, удзельнікі канферэнцыі абмяркуюць праблемы, звязаныя з дзейнасцю ў сферы адукацыі і асветы, а таксама пытанні ўдзелу ўсіх зацікаўленых бакоў у дзейнасці па грамадзянскай адукацыі.
На канферэнцыю запрошаны дакладчыкі з боку экспертнай супольнасці і супольнасці няўрадавых арганізацый Беларусі. Арганізатары спадзяюцца, што канферэнцыя стане важнай і прадуктыўнай падзеяй для працэсу развіцця грамадзянскай супольнасці РБ.
Канферэнцыя адбудзецца ў Мінску 4–5 лістапада 2011 г. па адрасе: пр. Праўды 11. Іншагароднія ўдзельнікі атрымаюць магчымасць пражывання і кампенсацыі транспартных выдаткаў.
Для ўдзелу ў канферэнцыі неабходна да 2 лістапада 2011 г. запоўніць і даслаць заяўку на электронны адрас conferenz2011@gmail.com .
Праграма канферэнцыі «Беларуская грамадзянская адукацыя і актуальныя грамадзянскія кампетэнцыі»
З усімі пытаннямі просьба звяртацца да каардынатара мерапрыемства Святланы Анташкевіч на т. 8 (029) 353 8692.
Паводле ampby.org
Канферэнцыя «Беларуская грамадзянская адукацыя і актуальныя грамадзянскія кампетэнцыі»
31.10.2011