Што такое – Інтэрнэт?

08.12.2011

Прайшлі заняткі ў 10-ых класах па тэме «Камп’ютарныя камунікацыі і Інтэрнэт». У нашай школе на ўроку інфарматыкі пытанне «Які сэнс мае паняцце ‘Інтэрнэт’?» было зададзена больш чым шасці дзясяткам вучняў.

 

Мяне вельмі здзівіла, што больш-менш блізкі да чаканага мною адказ змаглі даць толькі некалькі вучняў (не больш за пяць). Сапраўды, яркай прыкметай сучаснага чалавека становіцца няўменне за знешнасцю бачыць сутнасць. Насцярожвае і тое, што нават тыя юнакі і дзяўчаты, якія вывучаюць англійскую мову, не змаглі прааналізаваць паходжанне назвы «InterNet».

Па тлумачэнні можна звярнуцца да артыкула з агульнавядомай Вікіпедыі. Дарэчы, у сувязі з новым беларускім правапісам, цяпер трэба пісаць «Інтэрнэт» (замест ранейшага «Інтэрнет»).

Візуальнае ўяўленне аб Інтернэт можна атрымаць тут, а лепш тут  (там жа ўзятая і карцінка, якая ілюструе гэты запіс).

Найбліжэйшае будучае Інтэрнэт можна ўявіць, пабываўшы тут. Нягледзячы на англамоўнасць рэсурсу, становіцца зразумелым, што камп’ютарнаму павуціннню становіцца цесна на Зямлі.

Ну, а тут можна пазнаёміцца са звесткамі аб гісторыі Інтэрнэт.

Паводле блога Ігара Сасімовіча