Апошні тэрмін падачы заявак – 20 лютага 2012 г.
  Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне «Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА» абвяшчае аб адкрыцці конкурсу для ўдзелу ў праекце «Сацыяльныя інтэрны».
Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне «Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА» абвяшчае аб адкрыцці конкурсу для ўдзелу ў праекце «Сацыяльныя інтэрны». 
На працягу 9 месяцаў з 1 сакавіка па 30 лістапада 2012 г. маладыя людзі ва ўзросце ад 18 да 25 гадоў змогуць прайсці стажыроўку ў Сакратарыяце РГА «БелАЮ». Стажыроўка прадугледжвае неаплатную працу з гнуткім графікам (каля 8 гадзін у тыдзень), у тым ліку дыстанцыйную працу па-за офісам і ўдзел у адукацыйных мерапрыемствах. Графік працы індывідуальна для сябе вызначае сам стажор. 
Адкрыты вакансіі на наступныя пасады: 
- Менеджар сацыяльных праектаў 
- Менеджар культурных праектаў 
- Спецыяліст па сацыяльнай працы 
- Спецыяліст па сувязях з грамадскасцю / журналіст 
- Спецыяліст па дыстанцыйным навучанні 
- Дызайнер 
- Перакладчык 
Патрабаванні да патэнцыйных удзельнікаў, этапы праходжання стажыроўкі, магчымасці для ўдзельнікаў і перспектывы для выпускнікоў – у інфармацыйным лісце (pdf 172 Kb). 
Для ўдзелу ў праекце неабходна не пазней за 20 лютага 2012 г. даслаць сваё рэзюмэ і матывацыйны ліст (далучанымі файламі) на электронны адрас info@belau.info.  Усе кандыдаты будуць запрошаныя ў офіс РГА «БелАЮ» на сумоўе з 20 па 29 лютага 2012 г. Просьба пазначыць у лісце зручную дату і час (з прапанаваных) для праходжання гутаркі. 
Па бальш падрабязную інфармацыю можна звяртацца да Іны Панчковской – тэл. (029) 967 07 68, альбо да Ганны Капцюх – тэл. (029) 572 16 69.
«Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА»: Стажыроўка-2012
14.12.2011


 
  
 
