Апошні тэрмін падачы заявак – 31 сакавіка 2012 г.
Прапануем Вашай увазе інфармацыю па конкурсе заявак на стыпендыі ў рамках праграмы «Erasmus Mundus Partnership for Belarus, Ukraine, Moldova (EMP-AIM)».
Гэты праект аб’ядноўвае 17 універсітэтаў з краін Еўрасаюза, Беларусі, Украіны і Малдовы і скіраваны на наладжванне сталага структурнага супрацоўніцтва паміж гэтымі навучальнымі ўстановамі з мэтай умацавання акадэмічнага, культурнага і эканамічнага ўзаемадзеяння паміж краінамі ЕС і Усходне-Еўрапейскім рэгіёнам. Дадзены праект каардынуецца Універсітэтам Mykolas Romeris (Літва).
Праект «Эразмус Мундус Партнёрства для Беларусі, Украіны і Малдовы (EMP-AIM)» прапануе стыпендыі для студэнтаў, магістраў, аспірантаў і выкладчыкаў на восень 2012 г.:
- з Беларусі, Малдовы і Украіны для навучання, выкладання альбо правядзення даследаванняў у 8 еўрапейскіх партнёрскіх універсітэтах (73 стыпендыі ў межах першага конкурсу заявак);
- з 8 еўрапейскіх універсітэтаў для навучання, выкладання альбо правядзення даследаванняў ў 9-ці партнёрскіх універсітэтах з Беларусі, Малдовы ды Украіны (21 стыпендыя ў межах першага конкурсу заявак).
Праект фінансуецца Еўрапейскай камісіяй.
Больш падрабязную інфармацыю можна знайсці тут.
Апошні тэрмін падачы заявак – 31 сакавіка 2012 г.
Заяўку можна падаць тут.
Паводле рассылкі «Офіса за дэмакратычную Беларусь»
Праграма Erasmus Mundus прапануе стыпендыі
28.03.2012



