Набор у беларускамоўныя класы — цяпер таксама Гомель, Брэст

07.05.2012

У горадзе над Сожам ужо сабраўся невялікі клас, у горадзе над Бугам набор пачнецца ў чэрвені.



Фота Станіслава Коршунава, «Брестская газета».

У гомельскай гімназіі №36 імя І. Мележа працягваецца набор у першыя класы, у тым ліку з беларускай мовай навучання. Як паведамілі «НН», на дадзены момант пададзена каля 4 заяваў, прыём дакументаў працягнецца да 15 чэрвеня.

У гомельскай гімназіі №36 дзейнічае тры музея, шэраг гурткоў — фальклорныя, тэатральныя, этнаграфічныя спартыўныя. Пры гімназіі традыцыйна ладзяцца «Мележаўскія чытанні».

Кантакты: Гомель, гімназія № 36 імя І. Мележа (бр. Лізюковых, 16). Т.: (0232) 48–10–27, 48–13–73.

У брэсцкай пачатковай школе №34 летась у першы клас з беларускай мовай навучання пайшлі вучыцца 5 дзяцей. Сёлета набор яшчэ не пачаўся. «Заявы будуць прымацца з 2 чэрвеня па 28 жніўня», — паведамілі ў школе.

Кантакты: Брэст, пачатковая школа №34 (Маскоўская, 386/1). Т.: (0162) 42–02–72.

Паводле nn.by