Шаноўныя калегі, дарагія сябры! 
Надыходзіць Дзень ведаў, а разам з ім – новы навучальны год. Ад шчырага сэрца віншуем вас, зычым радасных адкрыццяў, творчага плёну, удзячных вучняў і сяброўскай падтрымкі! 
Для вас – «Нашы настаўнікі» з «Альбома школьных песень».  
Заставайцеся з намі! 
Ваш Настаўнік.info. 
Нашы настаўнікі
фанаграма (mp3 3,72 Mb)
мінусоўка (mp3 3,91 Mb)
Музыка і словы Н. Ірванцова-Друцкага, спявае НадзейкА 
Першага верасня вы нас сустрэнеце 
Позіркам строгім на школьным парозе, 
Добрай усмешкай і мудрымі словамі – 
Нашы настаўнікі. 
Зноў павядзеце нялёгкай дарогай, 
З вашай падтрымкай і дапамогай 
Мы авалодаем новымі ведамі – 
Нашы настаўнікі. 
Нашы настаўнікі – 
З удзячнасцю, з павагай і радасцю 
Спяваем мы песню для вас. 
Зменяцца рытмы модных мелодый, 
Вашы трывогі – нашы прыгоды. 
Рэхам мінулых гадоў назаўсёды – 
Нашы настаўнікі. 
Так нечакана апошні званок 
Нас павядзе на апошні урок, 
І развітацца прыходзяць да нас 
Нашы настаўнікі. 
Нашы настаўнікі – 
З удзячнасцю, з павагай і радасцю 
Спяваем мы песню для вас. 
Могуць складацца ўмовы па-рознаму, 
Але зразумець і дзяцей і дарослых 
Нам дапамогуць, параюць, падкажуць 
Нашы настаўнікі. 
Нашы настаўнікі – 
З удзячнасцю, з павагай і радасцю 
Спяваем мы песню для вас. 
З удзячнасцю, з павагай і радасцю 
Спяваем мы песню для вас.
Падарунак да Дня ведаў: «Нашы настаўнікі»
29.08.2012


 
 
