Апошні тэрмін – 23 студзеня 2013 г.
Якія правы чалавека парушаюцца ў Беларусі? Прыходзь і даведайся!
Удзельнік праграмы: «Вось праходзіць мітынг, а чалавеку праехаць трэба. Яго ж правы чалавека таксама парушаюцца!»
«У нашай краіне парушаюцца правы чалавека» – колькі разоў мы маглі чытаць, чуць, а можа і самі сцвярджаць гэта. Аднак як часта мы ўсведамляем, што менавіта хаваецца за гэтымі словамі? Дзе, кім і чаму парушаюцца? Задаяцеся гэтымі пытаннямі? Прыходзьце 24 студзеня 2013 года на семінар «Правы чалавека на пальцах» і знайдзіце адказы!
Заяўкі прымаюцца да 23 студзеня 2013 года (уключна).
Пра што праграма?
Падчас двухгадзіннай сустрэчы будуць закрануты пытанні гістарычных і філасофскіх аспектаў правоў чалавека, у якіх выпадках парушаюцца правы чалавека, а ў якіх не і якія існуюць механізмы іх абароны.
Таксама пойдзе гутарка аб прынцыповай розніцы паміж праваабаронцамі і палітыкамі, талерантнасці, большасці і меншасці, свабодзе і пра тое, што правы чалавека – гэта не пра ўсе на свеце, а вельмі канкрэтныя рэчы.
Калі вы жадаеце даведацца пра ўсё гэта і паразважаць на тэмы, калі ласка, запоўніце заяўку!
Вядучыя праграмы – маладыя беларускія праваабаронцы – з радасцю адкажуць на вашыя пытанні і ўзаемна абмяняюцца досведам.
Для каго праграма?
Да ўдзелу ў праграме запрашаецца беларуская моладзь і студэнты, а таксама ўсе ахвочыя незалежна ад узросту, сацыяльнага палажэння, веравызнання і г.д.
Дзе і калі адбудзецца?
Сустрэча пройдзе 24 студзеня 2013 года. Пачатак у 18.30. Працягласць каля 2 гадзін. Дакладнае месца правядзення будзе паведамлена пасля рэгістрацыі.
Анлайн-заяўку запаўняйце тут. Апошні тэрмін падачы заявак: 23 студзеня 2013 года (уключна).
Бонус для ўдзельнікаў
Для тых, хто паспяхова пройдзе дадзены курс, прадугледжана паглыбленае навучанне, а таксама іншыя прапановы ў галіне адукацыі правам чалавека, стажыроўкі і ўдзел у дзейнасці беларускіх і міжнародных праваабарончых і моладзевых арганізацый.
Даведка
Правы чалавека «на пальцах» – эксперыментальная навучальная праграма, стартавы ўзровень Міжнароднай школы правоў чалавека і грамадзянскіх дзеянняў. Падчас праграмы задаецца і ўзнікае шмат пытанняў, над якімі прапануецца паразважаць самастойна, а таксама з іншымі ўдзельнікамі і вядучымі.
Па ўсіх пытаннях пішыце на адрас электроннай пошты: belmpd@gmail.com .
Паводле eurobelarus.info
Адукацыйны семінар «Правы Чалавека на пальцах»
22.01.2013