25 – 26 лютага 2013 г.
У ДУА «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі» з 25 па 26 лютага 2013 г. адбудзецца тэматычны семінар для педагагічных работнікаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі «Выкарыстанне праектных задач у адукацыйным працэсе на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі» на платнай аснове навучання.
У праграме семінара будуць разгледжаны пытанні па выкарыстанні ў адукацыйным працэсе I ступені агульнай сярэдняй адукацыі праектных задач:
- Тэарэтычныя асновы і канцэптуальныя палажэнні дзейнаснага падыходу (прынцыпы, умовы і падставы дзейнаснага падыходу);
- Рэалізацыя прадметнага зместу праз задачны падыход (функцыі навучальных задач, тыпы навучальных задач з развіццёвымі функцыямі, структура і тыпалогія праектных задач);
- Метад актыўнай ацэнкі як эфектыўны сродак фармавання кантрольна-ацэначнай самастойнасці вучняў на ўроках рашэння праектных задач;
- Выкарыстанне праектных задач у адукацыйным працэсе (праектаванне і рэалізацыя ўрокаў рашэння праектных задач; самааналіз і аналіз рэалізаваных урокаў).
У рамках правядзення тэматычнага семінара плануецца рэалізацыя ўрокаў рашэння праектных задач на базе ДУА «Сярэдняя школа № 11 г. Мінска».
Іншагароднім удзельнікам на час правядзення семінара прапануецца інтэрнат. Кошт навучання складае 260 000 рублёў.
у інфармацыйным лісце doc 58 Kb
Даведкі праз тэлефоны: 8 (017) 285–78–23, 8 (029) 850–52–72 (МТС), 8 (029) 631–74–23 (Velcom).
«Выкарыстанне праектных задач у адукацыйным працэсе»: Семінар у АПА
31.01.2013



