Апошні тэрмін – 26 лютага 2013 г. 
«Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый» запрашае спецыялістаў у пытаннях вышэйшай адукацыі да ўдзелу ў навучальным візіце ў Прагу, які пройдзе 18 – 22 сакавіка 2013 г. 
У часе азнаямленчага туру беларускія эксперты атрымаюць магчымасць наладзіць кантакты з калегамі з вядучай чэшскай ВНУ – Карлава Універсітэта ў Празе, сустрэцца з прадстаўнікамі Міністэрства адукацыі Чэхіі, адказнымі за рэфармаванне чэшскай вышэйшай школы, далучэнне краіны да Балонскага працэсу і імплементацыю яго прынцыпаў у сістэме вышэйшай адукацыі. 
Для ўдзелу ў праграме неабходна адаслаць запоўненую анкету на oeec.ngo@gmail.com не пазней за 26 лютага 2013 г. 
Кантактныя тэлефоны: (017) 392 21 53, (029) 626 20 51. 
З кандыдатамі, адабранымі для сумоўя, звяжацца каардынатар адукацыйных праграм асветніцкай установы «Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый» Юлія Станкевіч. 
Cпамаваць анкету 
Спамаваць запрашэнне цалкам 
Паводле oeec.by
Спецыялістам у пытаннях вышэйшай адукацыі: Адукацыйны візіт у Чэхію
21.02.2013


 
 
