18 – 24 сакавіка 2013 г. 
З 18 па 24 сакавіка 2013 г. у Беларусі ў другі раз праводзяцца мерапрыемствы Еўрапейскага Тыдня «Выходзь у Інтэрнэт» («Get Online Week»), які праходзіць у больш чым 50 краінах. 
У Беларусі Тыдзень «Выходзь у Інтэрнэт» каардынуе РГА «Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА», з дэвізам  «Інтэрнэт для ўсіх пакаленняў».  Сёлета ў Беларусі ў межах Тыдня ладзяцца наступныя мерапрыемствы: 
• 18 сакавіка – вэбінар па анансаванні мерапрыемстваў Тыдня. 
• 19 сакавіка – запіс на курс дыстанцыйнага электроннага навучання: «Клубы ЮНЕСКА: магчымасці для ўдзелу ў грамадскім жыцці». 
• 20 сакавіка – прэзентацыйная пляцоўка «Вэб-школа» для вучняў 7 – 9 класаў (на базе ДУА «Красненская сярэдняя школа», Гомельскі раён). 
• 20 сакавіка – інтэнсіўныя заняткі па навучанні камп’ютарнай пісьменнасці для пажылых людзей (у Мінскім філіяле Расійскага дзяржаўнага сацыяльнага ўніверсітэта). 
• 21 сакавіка – прэзентацыйная пляцоўка «Віртуальнае падарожжа па Беларусі» для пенсіянераў вёскі Грабаўка (на базе ДУА «Грабаўскі дзіцячы сад – сярэдняя школа», Гомельскі раён). 
• 22 сакавіка – вэбінар «Ключавыя кампетэнцыі трэнера ў галіне нефармальнай адукацыі». 
• 24 сакавіка – бясплатны майстар-клас індывідуальным прадпрымальнікам «Інтэрнэт-рэклама з нуля». 
Арганізатары спадзяюцца, што колькасць мерапрыемстваў значна павялічыцца дзякуючы ініцыятыве новых партнёраў, якія могуць далучацца да Еўрапейскага Тыдня «Выходзь у Інтэрнэт» у любы момант. 
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць: 
Віталь Нікановіч, намеснік старшыні РГА «БелАЮ»: vnikanovich@belau.info  
Уладзімір Александронец, каардынатар Тыдня ў Беларусі: тэл. +375 29 344 10 58, v.alexandronets@yandex.ru  
Еўрапейскі Тыдзень «Выходзь у Інтэрнэт» – www.getonlineweek.eu 
 pdf 124 Kb
Еўрапейскі Тыдзень «Выходзь у Інтэрнэт»
15.03.2013


 
 
