Трэнінг па вуснай гісторыі

03.06.2013

Апошні тэрмін для настаўнікаў – 10 чэрвеня 2013 г. 

Шаноўныя аматары вуснай гісторыі!

15–16 чэрвеня ў Мінску адбудзецца двухдзённы трэнінг па асновах правядзення вуснагістарычных праектаў. Вядоўцамі заняткаў будуць спецыялісты Беларускага архіва вуснай гісторыі (Алесь Смалянчук, Вольга Іванова, Ірына Кашталян, Павал Сітнік), а таксама прадстаўніца нямецкай вуснагістарычнай школы Імке Хансэн (Універсітэт Гамбурга, Германія).

Плануецца, што ў першы дзень мы практычна пагаворым пра прынцыпы збору, першаснай апрацоўкі і захавання інтэрв’ю са сведкамі часу, у другі – пра асновы іх аналізу. Для жадаючых ёсць магчымасць удзелу ў адным з дзён мерапрыемства.

Запрашаем да 7 чэрвеня (настаўнікаў – да 10 чэрвеня) падаваць заяўкі на ўдзел на info@nashapamiac.org з пазначэннем кароткіх звестак пра сябе, матывацыі ўдзелу, узроўню ведаў у накірунку вуснай гісторыі, кантактнай інфармацыі. На падставе пададзеных заявак будзе адабрана 15 удзельнікаў. Перавага будзе аддавацца тым, хто захоча паўдзельнічаць ва ўсёй праграме мерапрыемства.

Чакаем вас!

Паводле nashapamiac.org