Апошні тэрмін – 1 кастрычніка 2013 г.
Другая міжнародная навукова-метадычная канферэнцыя «Практычная медыяадукацыя: міжнародны досвед і ўкраінскія перспектывы» адбудзецца 31 кастрычніка – 1 лістапада 2013 г. у Кіеве ў партнёрстве з Інстытутам інавацыйных тэхналогій і зместу адукацыі Міністэрства адукацыі і навукі Украіны і Інстытутам сацыяльнай і палітычнай псіхалогіі Нацыянальнай акадэміі педагагічных навук Украіны.
Аўдыторыя удзельнікаў – настаўнікі агульнаадукацыйных навучальных устаноў, навукова-педагагічныя работнікі вышэйшых педагагічных навучальных устаноў, устаноў паслядыпломнай педагагічнай адукацыі і прадстаўнікі СМІ.
Асноўныя напрамкі працы канферэнцыі:
• Тэарэтычныя асновы медыяадукацыі, методыка ўкаранення і выкарыстання.
• Гісторыя развіцця медыяадукацыі. Айчынны і замежны досвед.
• Медыяадукацыя як педагагічная інавацыя.
• Роля медыяадукацыі ў сацыялізацыі асобы.
• Медыяадукацыя ў агульнаадукацыйных навучальных установах: практыка, праблемы, перспектывы.
• Методыка і тэхналогіі медыяадукацыі.
• Медыя- і інфармацыйная пісьменнасць: новы функцыянал школьнай бібліятэкі.
Пералік напрамкаў працы канферэнцыі з’яўляецца арыенціровачным і адкрытым для дадаткаў.
Заяўкі і тэксты артыкулаў на ўдзел у канферэнцыі прымаюцца да 1 кастрычніка 2013 г.
Інфармацыйны ліст, умовы ўдзелу, патрабаванні да артыкулаў doc 346 Kb
Праграма канферэнцыі doc 350 Kb
Міжнародная навукова-метадычная канферэнцыя «Практычная медыяадукацыя: міжнародны досвед і ўкраінскія перспектывы»
25.09.2013



