Архіў навін
Ілюстрацыі да ўрокаў выяўленчага мастацтва
Падборка ілюстрацый, праведзеная настаўніцай сярэдняй школы №5 г. Полацка Лерай Сом у адпаведнасці з праграмамі і падручнікамі па выяўленчым мастацтве для 5 класаў агульнаадукацыйных школ з 12-цігадовым тэрмінам навучання.
Праект змяшчае прэзентацыі PowerPoint і тэкставыя апісанні да іх >>>
Да ўвагі сацыяльных і спецыяльных педагогаў, выхавацеляў.
Асацыяцыя па працы з моладдзю па даручэнні Федэральнага міністэрства па справах сям’і, састарэлых грамадзян, жанчын і моладзі ФРГабвяшчае Міжнародную навучальную праграму для спецыялістаў па працы з моладдзю і ў сацыяльнай сферы. Праграма разлічаная на 8 тыдняў у перыяд з верасня па кастрычнік 2008 года.
Талькаўскі фэст усё ж такі адбыўся
7 кастрычніка ў Тальцы сёмы раз прайшоў Талькаўскі фэст. Але сёлета над святам музыкі і спеваў навісла пагроза. Аказваецца, на гэты раз трэба было падаць заяўку на масавае мерапрыемства за 15 дзён. Арганізатарцы свята настаўніцы Наталлі Ільініч паведамілі, што дзверы клуба для культурнага мерапрыемства будуць зачыненыя. Няўжо ў нашай краіне ўжо нельга спяваць без дазволу?!
З гэтай прычыны на свята песні не даехалі дзіцячыя гурты, паэты з літаратурнага аб'яднання «Мар'інка». Але фэст прайшоў трошкі ў іншым фармаце, чым планавалася.
Гурток для лідэраў гурткоў у Гродне
Тым, хто хоча дасканала авалодаць унікальным метадам арганізацыі навучання дарослых, прапануем стаць удзельнікамі гуртка па падрыхтоўцы лідэраў гурткоў.
Навучальны гурток – гэта не школьныя заняткі, не псіхатэрапеўтычная група, а магчымасьць лёгка прайсці навучаньне ў любым кірунку, эксперыментальная пляцоўка для ўласных ідэй, магчымасць адчуць на сабе ролі “выкладчыка”, “настаўніка” і “лідэра”. Прапануем вам 6 сустрэч 1 раз на тыдзень.
Першая сустрэча мае адбыцца 1 лістапада а 18-ай гадзіне па адрасе: г Гродна, вул. Будзёнага 48а, п.419.
Просім папярэдне патэлефанаваць Ігару Лапеху па тэл. 029–288 28 22
Новыя конкурсы чакаюць аматараў літаратуры і Інтэрнэта
Сектар развіцця пазнавальных ініцыятыў аддзела інтэлектуальнай творчасці МДПДіМ распачынае новую серыю літаратуразнаўчых Інтэрнэт конкурсаў пад агульнай назвай “Калі нараджалася класіка”.
У 2007–2008 н.г. сардэчна запрашаем прыняць удзел у наступных конкурсах (палажэнні аб конкурсах можна спампаваць па адпаведных спысылках):
“Казкі і праўда жыцця дзядзькі Якуба” (10–11 кл.),
Я і мая сям’я
Cцэнар свята для дзяцей і бацькоў. Складзены настаўніцай Жарабковіцкай СШ Ляхавіцкага раёна А. К. КУНЦЭВІЧ паводле часопіса «Пачатковая школа»
Спампаваць сцэнар (doc, 96 КБ)
Cцэнар свята для дзяцей і бацькоў. Складзены настаўніцай Жарабковіцкай СШ Ляхавіцкага раёна А. К. КУНЦЭВІЧ паводле часопіса «Пачатковая школа»
Спампаваць сцэнар (doc, 96 КБ)
Няма чаго дабавіць...
«По моей инициативе из школьной программы были убраны все националисты, писатели так называемые ", — заявіў Аляксандр Лукашэнка 12 кастрычніка падчас прэс-канферэнцыі для прадстаўнікоў расійскіх СМІ (нагадваем, што з праграмы былі прыбраныя творы Янкі Купалы, Васіля Быкава, Уладзіміра Арлова, іншых – Nastaunik.info.)
"Национализм — страшное зло. Мы с этим бороться начали давно. То, что из программ были выброшены Толстой, Достоевский, Пушкин, Лермонтов и многие… мы все вернули", — дадаў А.Лукашэнка. А. Лукашэнка адзначыў, што кніжкі і фільмы ён цяпер не чытае і не глядзіць, бо няма вольнага часу. Вольны час аддае спорту. Кіраўнік дзяржавы прытрымліваецца таго, што чалавек павінен быць шчырым, але кажучы пра ідэалы юнацтва, А Лукашэнка зазначыў, што галоўная каштоўнасць, якую ён захаваў, — інтэрнацыяналізм.
Больш інфармацыі пра прэс-канферэнцыю на сайтах Беларускія навіны і Наша Ніва
Па тэме: артыкул Лявона Баршчэўскага «У новавыдадзеных праграмах па літаратуры няма вызначальных твораў Купалы, Быкава, Шамякіна. Затое ёсьць Чаргінец і Аўруцін.»
Міхась Булавацкі: «Прафесіянал не баіцца звальнення з дзяржаўнай працы, бо яго прафесіяналізм заўсёды будзе мець попыт…"
Міхась Булавацкі, беларускі педагог-наватар, настаўнік вышэйшай катэгорыі матэматыкі з Магілёва, вядомы і паважаны рэпетытар з непаўторным лёсам, 11 кастрычніка адзначае свой юбілей!
Nastaunik. info жадае Вам здароўя, поспехаў у працы, удзячных вучняў і калег, натхнення на новыя ідэі і сілаў для іх рэалізацыі!
Да юбілею рэдакцыя падрыхтавала інтэрв'ю са спадаром Міхасём у раздзел «Асобы».
БУЛАВАЦКІ Міхась – беларускі педагог-наватар, настаўнік вышэйшай катэгорыі матэматыкі з Магілёва, вядомы і паважаны рэпетытар з непаўторным лёсам. Навуковую працу цудоўна спалучае з публіцыстычнай дзейнасцю і актыўным адпачынкам >>>