Архіў навін
Апошні тэрмін падачы працаў - 15 кастрычніка
Сусветны банк праводзіць конкурс, прымеркаваны да Міжнароднага году моладзі.
Удзельнікі конкурсу мусяць напісаць заканчэнне прапанаванай гісторыі ды прыгадаць у сваёй працы нешта, звязанае з іх культурай: песню, звычай, элемент адзення, радок з верша ды інш. Пераможца атрымае iPod Nano.
Фонд Адукацыі для дэмакратыі: Конкурс сцэнароў дыдактычных заняткаў
Апошні тэрмін падачы заявак: 15 кастрычніка 2010 г.
Фонд Адукацыі для дэмакратыі запрашае настаўнікаў і прадстаўнікоў няўрадавых арганізацыяў з Беларусі паўдзельнічаць у конкурсе сцэнароў дыдактычных заняткаў «Давайце пазнаёмімся з нашымі суседзямі – разам да свабоды».
Сцэнар заняткаў, падрыхтаваны на конкурс, павінен датычыцца вызваленчых рухаў і грамадскіх зменаў у Беларусі ў 1970–1992 гады ды змяшчаць элементы, звязаныя з гісторыяй рухаў у суседніх краінах (альбо поўнасцю адносіцца да іх). Прыярытэтнымі будуць лічыцца працы, у якіх вядзецца аб адносінах паміж грамадскімі рухамі розных краінаў.
Прымаюцца сцэнары на польскай, рускай, украінскай мове.
Рэдакцыя Nastaunuk.info пераканана, што адсутнасць беларускай мовы ў дадзеным спісе – прыкрая недарэчнасць, якая патрабуе абавязковага выпраўлення! Цяжка ўявіць «вызваленчыя рухі і грамадскія змены ў Беларусі ў 1970 – 1992 гады» адарванымі ад абуджэння беларускай нацыянальнай свядомасці. Заклікаем беларускіх удзельнікаў далучыцца да стварэння «сваёй» лінгвістычнай опцыі, закцэнтаваўшы попыт на яе пры падачы конкурсных матэрыялаў.
Апошні тэрмін падачы канцэпцый праектаў — 19 лістапада 2010 г.
Еўрапейская камісія абвясціла конкурс праектаў на тэму «Пашырэнне магчымасцяў у сферы культуры».
Мэта праектаў гэтага конкурсу — зрабіць унёсак у стварэнне палітычных, нарматыўных, інстытуцыянальных і эканамічных умоў, спрыяльных умацаванню сферы культуры і яе суб'ектаў як вектара эканамічнага і сацыяльнага развіцця.
У конкурсе маюць права ўдзельнічаць юрыдычныя асобы, некамерцыйныя арганізацыі, а таксама заяўнікі, якія адпавядаюць наступным катэгорыям: грамадскія арганізацыі, рэгіянальныя міжурадавыя аб'яднанні, дзяржаўныя органы, арганізацыі з удзелам дзяржавы, мясцовыя органы ўлады.
Чытаць болей /
Анкеты-заяўкі прымаюцца да 15 кастрычніка 2010 г.
Усходнееўрапейская школа палітычных даследаванняў сумесна з Радай Еўропы набірае слухачоў на 2010 – 2011 г. для грамадзян Рэспублікі Беларусь узростам да 35 год.
Заняткі будуць праводзіцца ў выглядзе трох альбо чатырох сесій, першую з якіх плануецца правесці ў канцы 2010 г., а апошнюю – летам 2011 г. у Страсбургу (Летні Універсітэт дэмакратыі). Кожная сесія будзе доўжыцца тры – чатыры дні, Летні універсітэт дэмакратыі – 4 – 6 дзён.
Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі дзяржаўных выбарных і адміністрацыйных органаў, дзяржаўных устаноў, прадстаўнікі недзяржаўнага сектара эканомікі, грамадскіх аб'яднанняў, дзеячы навукі і адукацыі, журналісты, палітыкі, палітолагі, эканамісты, юрысты ва ўзросце да 35 гадоў, якія маюць значныя дасягненні ў прафесійнай і грамадскай дзейнасці. Як правіла, для ўдзелу неабходна мець вышэйшую адукацыю.
Чытаць болей /
Сайт Nastaunik.info заняў першае месца ў конкурсе «Лепшы сайт у сферы нефармальнай адукацыі за 2010 год», паводле экспертнай ацэнкі прафесійнага журы.
У конкурсе, які ладзіўся ў межах III Фестывалю нефармальнай адукацыі, удзельнічалі 19 беларускіх інтэрнэт-рэсурсаў, скіраваных на развіццё асабовых ды прафесійных кампетэнцый і пашырэнне нефармальнай адукацыі ў Беларусі.
Каманда Nastaunik.info атрымала дыплом, сімвал Фестываля – статуэтку «Пятровіч» і мадэм Life:)!
Нашыя словы падзякі пад час урачыстай цырымоніі: Nastaunik.info стварае актыўнага настаўніка – актыўны настаўнік стварае Nastaunik.info!
Павіншаваць
13 кастрычніка 2010 г.
Культурна-асветніцкая ўстанова «ЦСІ «Новае грамадства» і Міжнародная грамадская арганізацыя «Добрая воля» запрашаюць на Круглы стол "Пытанні хатняй адукацыі ў Беларусі".
Калі: 13 кастрычніка: 10.30 -12.00
Дзе: Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр (праспект Газеты «Праўда», 11.)
Тэма: Пытанні і праблемы дамашняй адукацыі (навучання) ў святле меркаванага прыняцця гэтай восенню Кодэксу Рэспублікі Беларусь аб адукацыі.
Настаўнік выбірае
Ці мае права настаўнік браць удзел у агітацыйнай кампаніі? Ці мусіць настаўнік браць удзел у агітацыйнай кампаніі?
- Выкладчыкі подласці? >>>
- З пікетаў за Лукашэнку: «Такой ганьбы мы не ведалі за ўсё жыццё!» >>>
- «Браць удзел у агітацыйнай кампаніі настаўнікі не павінны» >>>
- Настаўнікаў прымусілі сабраць па 300 подпісаў за Лукашэнку >>>
- Подпісы за Лукашэнку збірала адміністрацыя ўніверсітэту >>>
А што скажаце вы, шаноўныя сябры? Ці лёгка вам зрабіць свой выбар?
Абмеркаваць
Апошні дзень падачы заявак – 25 кастрычніка
Фонд імя Фрыдрыха Эберта ў Беларусі абвясціў конкурс на ўдзел у праграме навучання і трэнінгаў «Форум маладых лідэраў».
Калі вам ад 18 да 25 гадоў, вы размаўляеце па-англійску і маеце час на працягу году ўдзельнічаць у мерапрыемствах Форуму, то смела можаце дасылаць заяўкі на ўдзел.
8, 11 кастрычніка
Паэты Эдуард Акулін і Леанід Дранько-Майсюк правядуць літаратурна-музычныя сустрэчы:
У Стоўбцах(8 кастрычніка):
- Стаўбцоўская СШ №29 (вул.Міцкевіча, 6). Пачатак – а 10:00;
- Стаўбцоўская школа-гімназія №1 (вул. Камінтэрна, 2). Пачатак – а 11:30;
- Стаўбцоўская дзіцячая бібліятэка (вул. Сацыялістычная, 79). Пачатак — а 13:00.
У Нясвіжы (11 кастрычніка):
- Нясвіжская гімназія. Пачатак – а 10-ай;
- Нясвіжская СШ №3. Пачатак – а 12-ай;
- Нясвіжскі раённы ліцэй. Пачатак – у 14–00.
budzma.org



