Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
10.10.2009


Вучнёўская канферэнцыя «Беларуская Атлантыда»
Матэрыялы для правядзення вучнёўскай канферэнцыі, складзеныя настаўніцай віцебскай гімназіі №5 Сухавай Галінай, дапамогуць вучням усведаміць сябе часткай беларускага народу, паглядзеўшы на гісторыю, традыцыі і звычкі з розных пунктаў гледжання, вывучаючы спецыфіку ладшафту, нацыянальнай кулінарыі, спрабуючы зразумець менталітэт ("імідж") беларусаў і, вядома ж, яго палепшыць.

Спампаваць матэрыял (doc, 65 КБ)




10.10.2009


Матэрыялы для правядзення вучнёўскай канферэнцыі, складзеныя настаўніцай віцебскай гімназіі №5 Сухавай Галінай, дапамогуць вучням усведаміць сябе часткай беларускага народу, паглядзеўшы на гісторыю, традыцыі і звычкі з розных пунктаў гледжання, вывучаючы спецыфіку ладшафту, нацыянальнай кулінарыі, спрабуючы зразумець менталітэт ("імідж") беларусаў і, вядома ж, яго палепшыць.

Спампаваць матэрыял (doc, 65 КБ)




10.10.2009

Прэзентацыя «Нацыянальная ідэнтычнасць вачыма беларусаў: хто мы і якімі мы будзем?»
Грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” у супрацоўніцтве з лабараторыяй “НовАК” ды інстытутам BISS (Літва) запрашаюць на прэзентацыю «Нацыянальная ідэнтычнасць вачыма беларусаў: хто мы і якімі мы будзем?», дзе будуць агучаныя вынікі даследавання сучаснага стану і тэндэнцыяў развіцця этнічнай ідэнтычнасці беларусаў, уплыву, які аказвае гэтае разьвіцьцё на дынаміку палітычных і грамадскіх працэсаў у Беларусі.


Прэзентацыя адбудзецца 12 кастрычніка ў Мінску.


Пра ўдзел у мерапрыемстве паведамце праз тэлефон + 375 29 337 20 54 альбо электронную пошту: razam@budzma.org

Паводле рассылкі belngo.info




10.10.2009

Трэнінг па Еўрапейскім грамадзянстве

Мэта – стымуляваць разьвіццё патрабавальнага (крытычнага), дэмакратычнага і Еўрапейскага грамадзянства і падтрымка рэалізацыі і павышэньня якасці праграмы “Моладзь у дзеянні”, прасоўванне праграмы і структур падтрымкі асобаў, якія працуюць з моладзю.

Мэтавая група: кіраўнікі праекта, моладзевыя лідэры, асобы, што працуюць з моладдзю.

Трэнінг ладзіцца ў Чэхіі 22–28 сакавіка 2010 года.

Апошні тэрмін падачы заявак – 12 студзеня 2010 года.

Больш падрабязную інфармацыю можна знайсьці на вэб-пляцоўцы па адрасе: http://www.european-citizenship.org/courses/, e-mail: eeca@salto-youth.net

Паводле Кронікі грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны




08.10.2009

Магілёўскі кінаклуб ТБМ 8 кастрычніка: рушым у казку!


Усе мы родам з дзяцiнства. Кожны, напэўна, сумуе па тых часах, калi жыццё было рoзнакаляровым i лёгка верылася у дзiвосы. Хаця б на гадзiну адарвацца ад рэчаiснасцi i патрапiць у краiну беларускай мультыплiкацыi прапаноувае Вам кiнаклуб ТБМ.


Разам паглядзiм сучасныя беларускiя мульцiкi, даведаемся нешта новае, абмяркуем уражаннi.


8 кастрычніка, 18.30. Палац Культуры Вобласцi.


Мы чакаем Вас. Будзе па-дзiцячаму цiкава!


Паводле budzma.org




07.10.2009

Імпрэзы ў беларускіх школах

Дудар Зміцер Сідаровіч і скрыпачка Таццяна Матафонава возьмуць удзел у шэрагу творчых сустрэчаў у Мінскай вобласці 10 і 13 кастрычніка.


10 кастрычніка творчы тандэм завітае ў мястэчка Кальчуны Ашмянскага раёну Мінскай вобласці і выступіць перад школьнікамі мясцовай сярэдняй школы ў 10.00


А ў 12.00 музыкі наведаюць СШ №3 у саміх Ашмянах.


Уваходы вольны.


13 кастрычніка Рудзенская сярэдняя школа Пухавіцкага раёну Мінскай вобласці прыме Змітра Сідаровіча на занятках беларускай мовы і літаратуры ў 10.00.

Паводле budzma.org




07.10.2009

Набор у моладзевую групу тэатру

Юнацкі тэатр “Рондстудыя” аб’яўляе набор падлеткаў ва ўзросце 13–18 год для ўдзелу ў моладзевай групе тэатру.


У праграме: акторскае майстэрства, пластыка, сцэнічны рух, удзел у пастаноўцы спэктакляў.


Навучанне бясплатнае. Дадатковая інфармацыя па тэлефоне (029) 851–45–76. Адрас: г. Менск, вул. Адзінцова, 10, ЦХТ.


Паводле budzma.org




07.10.2009

Канферэнцыя на тэму Другой сусветнай вайны

Няўрадавая арганізацыя «За грамадзянскую супольнасць» (Літва) і Каардынацыйная рада ініцыятываў па даследаванні злачынстваў камунізму і ўшанаванні памяці ахвяраў таталітарызму (Беларусь) запрашаюць прыняць удзел у канферэнцыі, прысьвечанай 70-годзьдзю пачатку 2-й сусветнай вайны: «Прычыны пачатку 2-й сусветнай вайны: роля камуністычнай і нацысцкай ідэалёгіяў. Праблемы барацьбы з таталітарнай спадчынай у сучасным грамадстве».


У праграме канферэнцыі: выступы гісторыкаў і грамадскіх дзеячоў, прагляд кінахронікі, дыскусія. Сярод выступоўцаў: кандыдат гістарычных навук Ігар Кузняцоў, dr.Paulius Saudargas (Літва); доктар гістарычных навук, праф. ЕГУ Алесь Смалянчук, чалец Праўлення БАЖ Аляксей Кароль, кандыдат гістарычных навук Юрась Бачышча. Таксама да ўдзелу запрошаныя вядомыя грамадскія ды палітычныя дзеячы.




05.10.2009

Даведнік «Твая адукацыя ў Еўропе» размешчаны на старонцы Еўракамісіі ў Беларусі


Поўны даведнік па адукацыйных стыпендыях, якія прапануе Еўрапейскі Саюз і 27 яго краінаў-сябраў, змешчаны на сайце Прадстаўніцтва Еўрапейскай Камісіі ў Беларусі. Мэтай даведніка з’яўляецца садзейнічаць мабільнасці сярод студэнтаў, а таксама заахвоціць большую колькасць беларускіх студэнтаў павучыцца некаторы час за мяжой, у краінах-сябрах ЕС.


У дадзены момант Еўрапейскі Саюз фінансуе важныя праграмы ў галіне адукацыі, такія як Tempus і Erasmus Mundus, якія садзейнічаюць мабільнасці сярод студэнтаў. Новая схема прысуджэння стыпендыяў “Акно Знешняга Супрацоўніцтва Эразмус Мундус” (Erasmus Mundus External Cooperation Window) яшчэ больш умацуе прыхільнасць ЕС да вышэйшай адукацыі і мабільнасці сярод выкладчыцкага складу. Новая схема прысуджэння стыпендыяў уключае ў сябе садзейнічанне мабільнасці на студэнцкім, магістэрскім, доктарскім і постдоктарскім узроўні, а таксама абмен выкладчыцкім складам у навучальных, даследчых і выкладчыцкіх мэтах.


Падтрымка гэтага даведніка з’яўляецца дадаткам да ўласнай традыцыі краінаў-сябраў ЕС па прысуджэнні стыпендыяў беларускім студэнтам і мае на мэце садзейнічанне ліквідацыі ўсіх перашкод для мабільнасці сярод студэнтаў. Упершыню ўся гэтая інфармацыя сабраная разам па ўсіх краінах-сябрах ЕС.


Беларускія студэнты не павінны забываць, што яны жывуць у Еўропе, і што ЕС зацікаўлены ва ўсталяванні цеснай сувязі з моладдзю сваёй краіны-суседкі. Гэта асабліва важна ў той час, калі адукацыю ўсё больш разглядаюць у якасці элемента, які адыгрывае цэнтральную ролю ў развіцці сучасных грамадстваў праз паляпшэнне сацыяльнага, культурнага і эканамічнага развіцця.


Даведнік можна спампаваць тут (PDF – 1,38 Мб)


Паводле http://www.delblr.ec.europa.eu/page2583.html




05.10.2009

Настаўнік года Юрый Андрэйчык: «Вучні мяне чамусьці не баяцца»
Настаўнік 2009 года, біёлаг Юрый Андрэйчык у інтэрв'ю «Камсамольскай праўдзе» расказаў, як ён стаў настаўнікам, і чаму ён лічыць прафесію настаўніка унікальнай і ... высокааплатнай.
Цалкам інтэрв'ю чытаць тут

Старонкі