Архіў навін
ДОБРААХВОТНЫ САЦЫЯЛЬНЫ/ ЭКАЛАГІЧНЫ ГОД У ГЕРМАНІІ
Рэспубліканская моладзевая грамадская арганізацыя «Ліга добраахвотнай працы моладзі» пачынае набор на праграму «ДОБРААХВОТНЫ САЦЫЯЛЬНЫ/ ЭКАЛАГІЧНЫ ГОД У ГЕРМАНІІ"
Што гэта такое? Праграма «Добраахвотны сацыяльны/экалагічны год у Германіі» – гэта доўгатэрміновы дабраахвотніцкі праект, на працягу якога ўдзельнік-валанцёр працуе на сацыяльна-значных праектах, уносячы сваё пасільны ўнёсак у іх рэалізацыю; пазнаючы сябе, развіваючы свае здольнасці/асобу, назапашваючы практычны досвед і паляпшаючы веды мовы (3 разавыя курсы ў тыдзень).
Валанцёру бясплатна прадстаўляецца жыллё, харчаванне, а таксама медыцынская страхоўка на ўсе выпадкі жыцця; выдаюцца штомесячныя кішэнныя грошы.
Хто можа ўдзельнічаць? У праекце можа ўдзельнічаць любы, каму ўжо ёсць 18 гадоў, але няма яшчэ 27;
Для ўдзелу ў праграме неабходна веданне нямецкай мовы на гутарковым узроўні. Самае галоўнае – ваша матывацыя. Гэта жаданне быць валанцёрам, працаваць,з мэтай рэалізаваць сацыяльна-значныя праекты.
Набор на праграму здзяйсняецца да сакавіка 2010 гада
Звяртайцеся на адрас: «Ліга добраахвотнай працы моладзі», вул. Б. Хмяльніцкага 4,
тэл.: (017) 2840881Б www.lyvs.bn.by
Конкурс на лепшую мультыму
Конкурс на лепшую мультыму (электронную газету) – гэта добрая нагода, каб авалодаць навыкамі стварэння электроннай газеты, заявіць пра сябе як будучага журналіста, набрацца досведу працы ў камандзе і атрымаць навагоднія прызы ад фонду “Новыя Мэдыі”. Падрыхтоўка да свята – важней, чым само свята.
Для удзелу патрэбна:
1) Добры настрой і фантазія;
2) Наяўнасць усмешкі на вуснах;
3) Зарэгістравацца на інтэрнэт-старонцы mammedia.org
4) Закласці на сайце электронную гаеэту (мультыму);
5) Падрыхтаваць і апублікаваць у ёй нумар (5–20 старонак) прысвечаны каляднай тэматыцы.
У выданьні дапускаецца паўторнае размяшчэньне раней публікаваных артыкулаў, але фонд патрабуе, каб тэксты і выявы належалі стваральніку электроннай газеты і/або камусьці з чальцоў рэдакцыі, ці распаўсюджваліся ў інтэрнэце па ліцэнзіі Creative Commons.
* за добрае графічнае афармленне налічваюцца дадатковыя балы.
Удзельнічаць могуць усе жадаючыя. Заяўкі прымаюцца да 14 студзеня
Свае пытанні кіруйце на: mam@nowemedia.info За вынікамі конкурсу сачыце на галоўнай старонцы Э-лекцыяў. Я
к новы год сустрэнеш, так яго і правядзеш. Вучыся перамагаць Словам.
Посехаў!
Сустрэчы ў беларускіх школах
Літаратурная сустрэча са Станісалавам Суднікам пройдзе ў в. Дзітва Лідскага раёну Гродненскай вобласці 17 снежня.
Сустрэча на тэму “Сучасная лідская літаратура” адбудзецца перад школьнікамі мясцовай школы і распачнецца ў 12.00.
Юрый Малаш сустрэнецца са школьнікамі Заслаўя Мінскай вобласці 28 снежня.
Лекцыя для школьнікаў пройдзе на тэму “Язэп Драздовіч – невядомы пясняр Беларусі” ў СШ №1 і распачнецца ў 14.00.
Паводле budzma.org
Майстар-класы па выцінанцы на Калядных узорах
У рамках штогадовай выставы Беларускага саюзу майстроў народнай творчасці “КАЛЯДНЫЯ ЎЗОРЫ” (Мінск, вул. Гікалы, д.4) праводзіцца шэраг майстра-класаў па выцінанцы.
Дзяліцца сакрэтамі свайго майстэрства будзе Вольга Бабурына.
Тэматыка наступная:
18.12.2009 (пятніца), з 17.00 да 19.00 – “СНЯЖЫНКІ. РАЗЕТКІ” Спосабы складванняў; прыёмы выстрыгання; як зрабіць сняжынку прыгожай.
25.12.2009 (пятніца), з 17.00 да 19.00 – “КАРУНКІ. ГІРЛЯНДЫ” Карагоды, падвескі, упрыгожванні на вокны.
08.01.2010 (пятніца), з 17.00 да 19.00 – “СВЯТОЧНАЕ ДРЭВА” Гэта можа быць не толькі навогодняя ялінка, але і Ваша ўласнае чароўнае дрэўца жаданняў.
15.01.2010 (пятніца), з 17.00 да 19.00 – “ВІНШАВАЛЬНАЯ ПАШТОЎКА” Святы скончыліся? – Не. Яшчэ цэлы год наперадзе! Павіншуйце сябра ўласнай паштоўкай.
22.01.2010 (пятніца), з 17.00 да 19.00 – “РАМКА ДЛЯ ФОТАЗДЫМКА” Абыйдземся без фоташопу, каб зрабіць віньетку для фота. Дастаткова будзе паперы ды нажніц.
Кожны майстра-клас прадугледжвае знаёмства з рознымі сваеасаблівасцямі выцінанкі. Таму калі Вы наведаеце ўсе 5, гэта зусім не пашкодзіць.
Кошт майстар-класу – 7500руб.
Пры сабе мець: нажніцы вострыя (маленькія і вялікія), паперу каляровую, ды паперу белую, белы картон, клей-аловак, просты аловак.
Паводле budzma.org
Валанцёрскі праект у Іспаніі
Грамадская арганізацыя «Фіальта» (Беларусь) і арганізацыя Ser Joven – (Іспанія) запрашаюць валанцёраў на доўгатэрміновы валанцёрскі праект тэрмінам на 1 год. (пачатак 1.01.2011 і заканчэнне 1.01.2012) ў Іспаніі, г. Сантандэр
Сайт прымаючай арганізацыі www.ser-joven.org
Асноўныя задачы валанцёраў падчас праекту:
-дапамога ў арганізацыя пазашкольных мерапрыемстваў для дзяцей ва ўзросце 6–12 гадоў. Валанцёр будзе працаваць разам з іспансікмі калегамі, якія будуць яго\яе суправаджаць і навучаць працы з дзецьмі ў вольны час.
-дапамога ў дзейнасці гадлёвага латка падчас кірмашоў.
Асноўныя патрабаванні для кандыдатаў:
-Быць ва ўзросце 18 гадоў
-Валодаць размоўнай англійскай ці іспанскай мовай
-Быць гатовымі працаваць на карысць мясцоваму насельніцтву
-Жадаць атрымаць новы жыццёвы, валанцёрскі досвед
Праект фінансуецца за кошт праграмы Еўрапейскага Саюза праграмы «Моладзь у Дзеянні". Валанцёру аплочваюцца выдаткі на пражыванне, праезд і кошт візы. Штомесяц валанцёру будуць выдавацца невялікія кішэнныя грошы і грошы на ежу.
Валоданне іспанскай мовай не з'яўляецца абавязковым, на працягу першых трох месяцаў валанцёр зможа наведваць інтэнсіўныя моўныя курсы.
Падчас валантэрыяту ўдзельнік не можа ўладкоўвацца на працу і па сканчэнні тэрміна праекта мусціць вернуцца ў сваю краіну.
Для таго каб стаць удзельнікам праекта, кандыдаты павінны запоўніць заяўку і рэзюмэ (у вольнай форме) на англійскай ці іспанскай мове і даслаць не пазней за 17.12.2009 на паштовую скрыню evsbelarus.@gmail.com
Конкурс эсэ па правах чалавека
10 снежня 2009 году ў Дзень правоў чалавека Фонд развіцця прававых тэхналогій і Цэнтр прававой трансфармацыі абвесцілі конкурс эсэ па правах чалавека.
Конкурс накіраваны на падтрымку самастойных даследаванняў па пытаннях забеспячэння і абароны правоў чалавека ў Беларусі.
Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца студэнты, магістранты і аспіранты ўсіх гуманітарных спецыяльнасцяў.
Работы прымаюцца на адрас: lawessay2010@gmail.com
Апошні тэрмін падачы працаў: 1 сакавіка 2010 году.
Падрабязная інфармацыя аб конкурсе размешчаная на сайце lawtrend.org
Паводле рассылкі belngo.info
Адукацыйнае аб’яднанне Еўропы
Наталля Арцёменка
Паводле pdf-часопісу “Новая Эўропа”
Адмова ад удзелу ў Балонскім працэсе прыводзіць Беларусь да адукацыйнай і прафесійнай самаізаляцыі.
46 дзяржаў падпісалі Балонскую дэкларацыю для стварэння адзінай еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі. У межах праекта яны дапасоўваюць свае структуры, выпрацоўваюць прынцыпы ўзаемнага прызнання кваліфікацый, каб павысіць якасць адукацыі і павялічыць мабільнасць студэнтаў ды выпускнікоў. У адрозненне ад усіх мяжуючых з ёй краін Беларусь дагэтуль ігнаруе гэтую ініцыятыву.
Працэс адукацыйнай еўраінтэграцыі распачаўся ў 1999 годзе з прыняцця Балонскай дэкларацыі. Тады яе падпісалі міністры, адказныя за вышэйшую адукацыю, з 29 краін, а за чарговыя 10 гадоў да Балонскага працэсу далучыліся яшчэ 17 дзяржаў. Прычым сярод іх не толькі тыя, якія цяпер уваходзяць у Еўрапейскі Саюз, але і, напрыклад, Арменія, Азербайджан, Грузія, Расія або Украіна.
Сёння Балонскі працэс ахоплівае даволі шырокі спектр адукацыйных пытанняў. Засяродзімся на трох асноўных яго прыярытэтах: увядзенні трохузроўневай сістэмы вышэйшай адукацыі, прызнанні кваліфікацый ды перыядаў адукацыі, а таксама гарантыі якасці.
Новыя выпускі настаўніцкага бюлетэня прысвечаныя метаду актыўнай ацэнкі – збору і крыніцы многіх «дыдактычных радасцяў", як казалі ўдзельнікі летняга метадычнага семінара «Эфектыўныя метады матывацыі і ацэнкі. Азнаямленне з метадам Актыўнай Ацэнкі". Матэрыялы бюлетэня складзеныя паводле кнігі польскай метадысткі Дануты Стэрны «Актыўная ацэнка ў практыцы» і асвятляюць такія элементы методыкі, як зваротная сувязь, узаемная ацэнка і самаацэнка, выкарыстанне «наштобузу» і выніковых сказаў ды іншыя.
Спампаваць «Настаўнік.інфо» №12 (pdf, 513 КБ)
Спампаваць «Настаўнік.інфо» №13 (pdf, 312 КБ)
Новыя выпускі настаўніцкага бюлетэня прысвечаныя метаду актыўнай ацэнкі – збору і крыніцы многіх «дыдактычных радасцяў", як казалі ўдзельнікі летняга метадычнага семінара «Эфектыўныя метады матывацыі і ацэнкі. Азнаямленне з метадам Актыўнай Ацэнкі". Матэрыялы бюлетэня складзеныя паводле кнігі польскай метадысткі Дануты Стэрны «Актыўная ацэнка ў практыцы» і асвятляюць такія элементы методыкі, як зваротная сувязь, узаемная ацэнка і самаацэнка, выкарыстанне «наштобузу» і выніковых сказаў ды іншыя.
Спампаваць «Настаўнік.інфо» №12 (pdf, 513 КБ)
Спампаваць «Настаўнік.інфо» №13 (pdf, 312 КБ)
Серыя асветніцкіх лекцый
У суботу 12 снежня пачынаецца цыкл асветніцкіх лекцый па беларускай гісторыі і культуры.
Распачынаюць праграму 2 лекцыі:
16.00 – слайд-лекцыя па культуры Беларусі «Культурная спадчына Беларусі: з мінуўшчыны ў будучыню», якую правядзе краязнаўца, экскрусавод і музыка Аляксей Фралоў.
18.30 – лекцыя-прэзентацыя па беларускай гісторыі «Вытокі Беларусі" гісторыка, культуролага і паэта Алеся Спіцына.
Лекцыі пройдуць па адрасе: вул. Машэрава (былая Варвашэні), 8. Уваход вольны.
У адукацыйную праграму акрамя гісторыі і культуры Беларусі ўвойдуць кароткія курсы паліталогіі, эканомікі, праваабароны, лідэрства ды іншых дысцыплінаў.
Тэл. для кантактаў: +375–29–571–26–11 /+375–29–307–27–13 (Валерыя)
Паводле рассылкі belngo.info



