Архіў навін
Кінафестываль «Лістападзік»
14 лістапада ў кінатэатры “Перамога” распачынаецца фестываль дзіцячага кіно “Лістападзік”. Фэст cёлета адзначае юбілей – 10-годдзе. Арганізатары абяцаюць прыемна здзіўляць гледачоў якаснымі і цікавымі стужкамі. У конкурсным паказе прымуць стужкі са шматлікіх куточкаў свету. Увазе гледача прапаноўваюцца фільмы з Беларусі і Расіі, Узбекістана і Эстоніі, Латвіі і Швэцыі, Германіі і Карэі, Ірана, ЗША, Велікабрытаніі і інш. Гэта дазволіць у шырокім спектры ўбачыць, наколькі развітае дзіцячае кіно і мультыплікацыя ў свеце. Аматары казачных гісторый пазнаёмяцца з найбольш папулярнымі стужкамі для дзяцей, зразумеюць, на што робіцца акцэнт у той ці іншай краіне.
Паводле budzma.org
/Камнентаваць
«Знак бяды» ў кінаклубе «Гісторыкі"
Чарговая сустрэча кінаклуба МГА “Гісторыка” VID’OK пройдзе ў гэтую пятніцу, 14.11.2008 г. у Музеі кіно а 18:45 (Музей кіно знаходзіцца каля Чырвонага касцёла). Уваход – 1 500.
Глядзім “Знак Бяды” паводле аповесці Васіля Быкава (рэж. М.Пташук).
Дадатковая інфармацыя+375 29 5090853 Алена
Паводле budzma.org
Настаўнік мінскай школы №30 Аляксандр Сядзяка прапануе свой праект лічбавай лабараторыі, якая ўключае камп'ютэр, Nova 5000, да якога можна падключыць восем аналагавых датчыкаў фізічных велічынь, а менавіта датчыкі сілы, адлегласці, ціску, тэмпературы, магнітнай індукцыі, напружання, сілы току, асветленасці, а таксама і мікрафон для вымярэння інтэнсіўнасці гуку. На працягу эксперыенту датчыкі выводзяць на кампутар вымяраемую велічыню, а ён у рэжыме рэальнага часу адлюстроўвае на маніторы графік яе залежнасці ад часу. У спалучэнні з мультымедыйным праектарам альбо з інтэрактыўнай дошкай гэта дазваляе вучням адначасова назіраць эксперымент на стале настаўніка і бачыць на экране пабудову графікаў даследуемых фізічных велічынь. Такі наглядны паказ сувязі матэматычнай абстракцыі з рэальнай з’явай ёсць вельмі важным метадычным звяном, бо вядома, што менавіта графічнае апісанне фізічных законаў і выклікае заўсёды немалыя цяжкасці ў большасці вучняў пры вывучэнні фізікі.
Спампаваць (doc, 1,14 МБ)
Лічбавая лабараторыя па фізіцы «Архімед»
Настаўнік мінскай школы №30 Аляксандр Сядзяка прапануе свой праект лічбавай лабараторыі, якая ўключае камп'ютэр Nova 5000, да якога можна падключыць восем аналагавых датчыкаў фізічных велічынь, а менавіта датчыкі сілы, адлегласці, ціску, тэмпературы, магнітнай індукцыі, напружання, сілы току, асветленасці, а таксама і мікрафон для вымярэння інтэнсіўнасці гуку. На працягу эксперыменту датчыкі выводзяць на кампутар вымяраемую велічыню, а ён у рэжыме рэальнага часу адлюстроўвае на маніторы графік яе залежнасці ад часу. У спалучэнні з мультымедыйным праектарам альбо з інтэрактыўнай дошкай гэта дазваляе вучням адначасова назіраць эксперымент на стале настаўніка і бачыць на экране пабудову графікаў даследуемых фізічных велічынь. Такі наглядны паказ сувязі матэматычнай абстракцыі з рэальнай з’явай ёсць вельмі важным метадычным звяном, бо вядома, што менавіта графічнае апісанне фізічных законаў і выклікае заўсёды немалыя цяжкасці ў большасці вучняў пры вывучэнні фізікі.
Спампаваць (doc, 1,14 МБ)
Конкурс фатаграфіі аб правах чалавека
Да 60-годдзя Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека Дом правоў чалавека ў Вільні ладзіць конкурс на найлепшую фатаграфію, якая ілюструе ажыццяўленне якога заўгодна права ці свабоды чалавека ў Беларусі.
Паводле вынікаў конкурсу, у кожнай з намінацыяў будзе адабраная найлепшая
фатаграфія, аўтар якой атрымае прыз – паездку ў Вільню на двух чалавек на выходныя альбо грашовую прэмію.
Астатнія фатаграфіі будуць уключаныя ў
экспазіцыю «Правы чалавека праз аб'ектыў фотакамеры», якая будзе праходзіць у Доме правоў чалавека ў Вільні. Фатаграфіі будуць ацэньвацца міжнародным журы, у склад якога ўвойдуць прадстаўнікі Дамоў правоў чалавека ў Осла, Лондане, Маскве,
Сараеве. Пераможцы будуць абвешчаныя 10 снежня 2008 году.
я інфармацыя і ўмовы ўдзелу ў конкурсе – тут
Сустрэчы з беларускімі літаратарамі
10–11 лістапада на сядзібе ТБМ (вул. Румянцава, 13) адбудуцца літаратурныя сустрэчы:
10 лістапада, панядзелак «Беларуская літаратура і свет» – сустрэча з пісьменнікам і літаратуразнаўцам Пятром Васючэнкам ды з паэтам Леанідам Дранько-Майсюком;
11 лістапада, аўторак «У слове можна свет змясціць» – сустрэча з паэтамі Сяргеем Законнікавым і Эдуардам Акуліным.
Пачатак у 18.00.
11 лістапада ў мінскай школе №132, што знаходзіцца на вуліцы Пятра Глебкі, 86, адбудзецца таксама творчая сустрэча вучняў з Эдуардам Акуліным і Леанідам Дранько-Майсюком.
Пачатак сустрэчы у 14.30.
Сардэчна запрашаем!
Паводле budzma.org
Падборка беларускіх шрыфтоў
Скарбонка беларускіх шрыфтоў, дасланых нам Віктарам Бунтам з Браслава, дапаможа беларускім настаўнікам вольна аздабляць свае метадычныя распрацоўкі прыгожымі літарамі без клопату аб выяве літар "і" ды "ў". Акрамя ўласна шрыфтоў (якіх у архіве больш за 50) прыкладаецца таксама інструкцыя па іх усталяванні.
Спампаваць тут (rar, 2,4 МБ)
Падборка беларускіх шрыфтоў
Скарбонка беларускіх шрыфтоў, дасланых нам Віктарам Бунтам з Браслава, дапаможа беларускім настаўнікам вольна аздабляць свае метадычныя распрацоўкі прыгожымі літарамі без клопату аб выяве літар "і" ды "ў". Акрамя ўласна шрыфтоў (якіх у архіве больш за 50) прыкладаецца таксама інструкцыя па іх усталяванні.
Спампаваць тут (rar, 2,4 МБ)
Дні Святога Губерта ў Гродне
6‑8 лістапада пройдуць альтэрнатыўныя дні Гародні — Дні Святога Губерта.
Святы Губерт — заступнік Гародні. Гісторыя Гародні — гэта гісторыя еўрапейскага горада. Традыцыі, якія нараджаліся ў далёкіх еўрапейскіх краінах, з лёгкасьцю і вельмі натуральна прыжываліся тут і хутка станавіліся сваімі. На дзень Святога Губерта, які адзначаецца 3 лістапада, у мінулым прыпадаў у Гародні Дзень горада. Сцэна са з'яўленьнем Аленя з залатым крыжам паміж рагамі перад Губертам, а менавіта такім ёсць герб горада, была самай чаканай сярод гарадзенцаў у дзень свята.
Праграму святкавання чытайце на сайце budzma.org
Школа маладых менедэжраў грамадскага кіравання
Аргкамітэт Школы маладых менеджэраў грамадскага кіравання прапануе прыняць удзел у трохузроўневай праграме падрыхтоўкі спецыялістаў у галіне грамадскага кіравання.
Праграма прадугледжвае тры сесіі ва Украіне, Літве і Швэці цягам 2008 і 2009 гадоў. Паміж сесіямі ў слухачоў Школы будзе магчымасць арганізаваць невялікія круглыя сталы, звязаныя з тэматыкай Школы. Арганізацыйны камітэт падтрымлівае правядзенне гэтых мерапрыемстваў для самых актыўных слухачоў згодна з іх рэйтынгамі і пасля ацэнкі прапанаваных праектаў. Плануемая колькасць удзельнікаў: 30 чалавек.
Працоўныя мовы Школы: англійская, руская, беларуская.
Тэрміны і тэматыка сесій, мэтавая аўдыторыя і іншая інфармацыя пра праграму – у файле shkola_menedzherau.doc.
Заяўкі на ўдзел у Школе прыймаюцца па электроннай адрэсе gr.kiravanne@gmail.com да 14 лістапада. Форму заяўкі глядзіце ў файле 481_Application_form_SYMPA-1.doc.
Паводле рассылкі belngo.info



