Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
08.02.2008

Конкурс на атрыманне стыпендыі на «Летні курс» у Будапешце

Цэнтральны Еўрапейскі Універсітэт адбірае слухачоў на 10-дзённы курс па публічным мэнэджменце ў градакіраванні і градабудаўніцтве, які адбудзецца з 8 па 17 ліпеня 2008 году ў Будапешце, Венгрыя. Падчас курсу будуць разгледжаныя як тэарэтычныя аспекты ў градакіраванні, публічным мэнэджменьце і планаванні, так і канкрэтныя кэйс-стадзі з ухілам на практыку гарадоў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.


Да ўдзелу запрашаюцца асобы са ступенню магістра ў адной з датычных тэмы спецыялізацыяў, а таксама тыя, хто мае не менш чым 3хгадовы прафесійны досвед у галіне мясцовага кіравання і самакіравання, у акадэмічнай сферы, альбо ў арганізацыях, што актыўна завязаныя ў справы мясцовай палітыкі і мясцовага развіцця.


Мова выкладання: англійская. Кошт удзелу: 500 еўра. Для тых, каму неабходна, існуе магчымасць фінансавай падтрымкі.


Апошні трэмін падачы заяваў для тых, хто жадае атрымаць стыпэндыю: 14 лютага 2008 году; а для тых, хто збіраецца сам аплочваць уласны ўдзел: 30 мая 2008 году.


Падрабязнасці глядзіце на сайце www.sun.ceu.hu

Паводле рассылкі VB

08.02.2008

Адкрытая канферэнцыя гарадзенскіх аматараў птушак

23 лютага Гарадзенскае абласное аддзяленне ГА “Ахова птушак Бацькаўшчыны” запрашае ўсіх ахвотных на адкрытую канферэнцыю АПБ.
Тут вы даведаецеся пра асаблівасці жыцця і ахову птушак ад вядучых арнітолагаў і аматараў назіранняў птушак з усёй Беларусі; першымі паглядзіце навукова-папулярны беларускі фільм “Сцежкай ваўка”, сустрэнецеся з яго рэжысёрам Ігарам Бышнёвым; возьмеце ўдзел у выбары найлепшых фотаздымкаў на абласной фотавыставе “Нашы птушкі-2007”, а таксама ў разнастайных спаборах і абмеркаваннях.

08.02.2008


Праграма курса на выбар для вучняў 9 класа агульнаадукацыйных устаноў з 12-гадовым тэрмінам навучання, разлічаная на 17 гадзін (2 разы ў месяц на працягу года). Прадугледжваецца правядзенне практычных заняткаў. Пры планаванні навучальнага працэсу настаўнік мае права самастойна вызначаць колькасць гадзін на вывучэнне той ці іншай тэмы з улікам пазнавальных магчымасцей і інтарэсаў вучняў.

У дадатку да праграмы прыводзіцца прыкладная тэматыка даследчых прац вучняў 9 класа.

Аўтар-складальнік: Лебедзь Міхаіл Іосіфавіч

08.02.2008


Асновы вучнёўскай даследчай працы па гісторыі

Праграма курса на выбар для вучняў 9 класа агульнаадукацыйных устаноў з 12-гадовым тэрмінам навучання, разлічаная на 17 гадзін (2 разы ў месяц на працягу года). Прадугледжваецца правядзенне практычных заняткаў. Пры планаванні навучальнага працэсу настаўнік мае права самастойна вызначаць колькасць гадзін на вывучэнне той ці іншай тэмы з улікам пазнавальных магчымасцей і інтарэсаў вучняў.

У дадатку да праграмы прыводзіцца прыкладная тэматыка даследчых прац вучняў 9 класа.

06.02.2008

Конкурс для маладых рэжысёраў: правы чалавека

Работы мусяць быць прысвечаныя адной з наступных тэмаў: роўнасць, грамадзянскія правы, правы дзіцяці, правы жанчын, міжнародная справядлівасць, СНІД, навакольнае асяроддзе, правы сексуальных меншасцяў, ахова здароўя, вайна і ваенныя канфлікты, свабода выяўлення, барацьба з тэрарызмам, гендэр, уцякацтва, іміграцыя, эканамічныя, сацыяльныя і культурныя правы і некаторыя іншыя.


Абраныя працы пачнуць вандраваць па многіх гарадах, пачынаючы з паказаў Міжнароднага кінафэстывалю, прысвечанага правам чалавека, у Нью-Ёрку з 9 па 16 чэрвеня 2008 году.


Апошні тэрмін падачы заяваў: 8 лютага 2008 году. Форму заяўкі глядзіце на сайце generation.by

06.02.2008

Чарговы выпуск бюлетэня «Куток настаўніка»

У новым нумары закранаюцца тэмы прафесійнай арыентацыі вучняў, арганізацыі вучэбных гурткоў, а таксама грамадзянскай адукацыі.

Спампаваць бюлетэнь (pdf, 1,13 МБ)

06.02.2008

Дыстанцыйныя курсы Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта

З 1 да 28 лютага 2008 года ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце (ЕГУ) даступная рэгістрацыя на курсы дыстанцыйнага навучання вясновага семестра 2007–08 навучальнага года. Для грамадзян і сталых рэзідэнтаў Беларусі навучанне на дыстанцыйных праграмах бясплатнае.


Для навучання ў дыстанцыйным фармаце ў вясновым семестры адкрыты 53 курсы па ўсіх кірунках навучання ва універсітэце: дызайн, медыя і камунікацыя, сучаснае мастацтва, турызм і рэкрэацыя, гісторыя Беларусі, паліталогія і еўрапейскія даследаванні, сацыяльная і палітычная філасофія, міжнароднае права. Выпускнікі дыстанцыйных курсаў атрымаюць пасведчанні і сертыфікаты ЕГУ, якія могуць быць улічаны пры паступленні на вочныя або завочныя бакалаўрскія праграмы ЕГУ або выкарыстаныя для падачы ў іншыя замежныя ВНУ, а таксама ў якасці пасведчання павышэння кваліфікацыі.


Навучанне ажыццяўляецца выключна праз Інтэрнэт; у адукацыйным працэсе выкарыстоўваюцца самыя сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі і метады выкладання. Шэраг дысцыплін, такіх, як, напрыклад, «Геаграфія міжнароднага турызму і рэкрэацыі" або спецыяльная тэрміналогія па камунікатыўным дызайне, чытаюцца на замежных мовах: англійскай, нямецкай, французскай.


Падрабязная інфармацыя аб адукацыйных праграмах Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта знаходзіцца на сайце ЕГУ па адрасе: www.ehu.lt.

05.02.2008

Cемінар для лідэраў навучальных гурткоў «Пра права і не толькі»
Шаноўныя калегі!
Гродзенскае абласное грамадскае аб’яднанне маладых навукоўцаў “ВІТ” сумесна з Рэсурснай праграмай навучальных гурткоў праводзяць 16–17 лютага 2008 года у г.Гродна семінар па пытаннях выкарыстання метаду навучальных гурткоў у прававой адукацыі.
Да ўдзелу запрашаюцца адукатары з фармальнай і нефармальнай сферы адукацыі, якія хацелі б паглыбіць свае веды як у метадзе навучальных гурткоў, так і ў пытаннях грамадзянскай адукацыі, праву і адстойванню інтарэсаў.
Калі вы хочаце прыняць удзел у семінары, запоўніце, калі ласка, анкету ўдзельніка, і арганізатары з вамі звяжуцца. Анкеты прымаюцца да 10 лютага 2008 года па адрасе vit_hrodna@yahoo.com, ці на факс (0152) 757168
Па пытаннях удзелу звязвайцеся з Ігарам Лапехам
Тэл. (029) 288 28 22
E-mail vit_hrodna@yahoo.com  

Старонкі