Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
18.07.2008

«Фэст цудаў 2008»
Цэнтр пазашкольнай работы «Ветразь» Кастрычніцкага раёна г. Мінска ПП «Сучасная бізнэс-акадэмія» прапаноўваюць для школьнікаў у дні летніх вакацыяў праграму адпачынку і развіцця «Фэст цудаў 2008» пад дэвізам: Змяняючы сябе, мы робім свет дабрэйшым!
29 ліпеня – 7 жніўнядзелавая бізнэс-гульня «Мільянер» для школьнікаў з 6-ці да 18-ці гадоў.
Мэта гульні: развіццё навыкаў зносін, кааперацыі і супрацоўніцтва, лідэрскіх якасцяў, творчых здольнасцяў на аснове стварэння для ўдзельнікаў інтэрактыўнага, гульнявога бізнэс-асяроддзя.
7–16 жніўня – адукацыйная праграма «Акадэмія талентаў" для школьнікаў з 6-ці да 18-ці гадоў. Мэта праграмы: знаёмства ўдзельнікаў з рознымі відамі мастацкага, спартовага, народнага і іншых відаў творчасці, развіццё іх здольнасцяў і талентаў, навыкаў узаемадзеяння ў калектыве і зносін з аднагодкамі; выяўленне на базе гэтага досведу першапачатковых прафесійных інтарэсаў і памкненняў школьнікаў.
Бацькоўскі збор для ўдзельнікаў праграм «Мільянер» і «Акадэмія талентаў" 28 ліпеня ў 19.00 па адрасе вул. Чкалава 1, кор.4, ЦВР «Ветразь», а таксама па выніках праграм – 17 жніўня.
23 – 31 жніўня – гульня-падарожжа ў свет прыгодаў «Выспа герояў" для школьнікаў 9–18 год. Праграма пройдзе ў намётавым лагеры дзіцячага рэабілітацыйна-аздараўленчага цэнтра «Надзея 21 стагоддзе».
Мэты і задачы праграмы: развіць пачуццё ўпэўненасці ва ўласных сілах і падвысіць самаацэнку; раскрыць свае здольнасці і ўбачыць сябе па-новаму; пераадолець бар'еры ў зносінах.
Праграмныя мерапрыемствы праводзяць дасведчаныя педагогі, кіраўнікі творчых майстэрняў ЦВР «Ветразь». Кіраўнік праекту «Фэст Цудаў" – Тоўсцік Анатоль Пятровіч – рэгіянальны дырэктар Міжнароднага Інстытута Трэнінгу, бізнэс-трэнер, псіхолаг. Тэлефоны для даведак і ўзгадненні спісаў: гор: 224–62–70, 6417609 – Vel. 7689039,- МТС.
www. cba. by
чытайце тут

14.07.2008

У Беларусі пашыраны пералік грамадзян, якія маюць права на адтэрміноўку ад прызыву для завяршэння адукацыі.
Аб гэтым сёння на брыфінгу ў Завадскім райваенкамаце Мінска паведаміў намеснік начальніка аддзела прызыву галоўнага арганізацыйна-мабілізацыйнага ўпраўлення Генеральнага штаба Ўзброеных Сіл Беларусі Сяргей Купрык. Гэтыя змены былі ўнесеныя ў закон «Аб воінскім абавязку і воінскай службе» ад 20 ліпеня 2007 г. і сёння ўпершыню рэалізуюцца на практыцы. "Гэта галоўная асаблівасць цяперашняга прызыву",- адзначыў намеснік начальніка аддзела.

14.07.2008

Грунвальдскі фэст
15 ліпеня. 17.30 клуб Рэактар. Выступ лепшых беларускіх рок-гуртоў:
ZNICH
UNIA (з новым альбомам Dolam)
SONCAVAROT
LITVINTROLL
ЗМІЦЕР САСНОЎСКІ T
ESTAMENTUM TERRAE
РОКАШ
Вядучы канцэрту Зміцер Сасноўскі. Даведкі: 6490888, 7662425 Кошт квіткоў: 12 000 – першыя 50 15 000 – астатнія 18 000 – у дзень канцэрта 25 000 – месца за столікам + кампакт-дыск у падарунак!
Кропкі продажу: Клуб Рэактар Талбухіна, 4 ГЦ “Купалаўскі” 19 і 26 кропка

14.07.2008

Летнік на Мядзельшчыне
З 30 ліпеня па 18 жніўня пры падтрымцы Фонда Стэфана Баторыя у межах праграмы па захаванню еўрапейскай гісторыка-культурнай спадчыны пройдзе летнік, арганізаваны Беларускім добраахвотным таварыствам аховы помнікаў. Як паведаміў прыхільнік Руху “За Свабоду”, старшыня таварыства Антон Астаповіч, у праграме запланавана прывядзенне ў парадак падмуркаў сядзібнага дома Скірмунтаў у Шэметава, добраўпарадкаванне нямецкіх вайсковых могілак Першай сусветнай вайны ў Карабанах, усталяванне ў памяць пра разбураныя помнікі 2-х крыжоў і іх асвячэнне.

12.07.2008

Сёння пачынаецца прыём дакументаў у асноўныя ВНУ Беларусі
Прыём дакументаў у асноўныя вышэйшыя навучальныя ўстановы Беларусі пачынаецца з сённяшняга дня. Да 23 ліпеня ўключна абітурыенты могуць падаць заявы ў 53 ВНУ. Як паведамляе Міністэрства адукацыі, з 12 ліпеня дакументы прымаюцца ў абітурыентаў, якія жадаюць паступаць на ўсе формы навучання. Сёлета ў 43 дзяржаўных ВНУ плануецца прыняць больш за 81 тысячу чалавек. Яшчэ каля 9 тысяч чалавек прымуць дзесяць прыватных вышэйшых навучальных установаў.

11.07.2008


Інфармацыйна-метадычны бюлетэнь для настаўнікаў №5 – май 2008

Кароткі змест бюлетэня:

– Школа вяртаецца да 11годкі і не толькі – развагі аб афіцыйных і неафіцыйных рэформах школы

– Асоба ў адукацыі. ВОЛЬГА СЯНЬКОВА: «Працаваць у адукацыі сёння немагчыма. У мяне адбілі ўсялякую ахвоту працаваць у адукацыі"

– Амерыканская школа вачыма беларускага настаўніка

– Навіны адукацыі, конкурсы, праграмы, праекты

Бюлетэнь цалкам можна спампаваць тут (PDF, 370 kB)

09.07.2008

Падведзены вынікі цэнтралізаванага тэставання
Абсалютны вынік — 100 балаў — атрымалі 77 удзельнікаў тэставання са 179 тысяч. Летась такіх было ўсяго 18. Гэта сведчыць пра рэалістычнасць патрабаванняў да ведаў абітурыентаў і пра істотнае спрашчэнне тэстаў у параўнанні з мінулым годам, кажа Мікалай Фяськоў.
Галоўнай адметнасьцю сёлетняга тэставання было тое, што літаральна па ўсіх прадметах пасля іспыту быў зніжаны парог, пачынаючы з якога адзнака па прадмеце лічыцца станоўчай. Міністэрства адукацыі ў разгар тэставання знізіла гэты парог па матэматыцы і фізыцы да 8 балаў, па беларускай і рускай мовах — да 13, па хіміі, замежных мовах, прадмеце “Чалавек. Грамадзтва. Дзяржава” — да 16. Бальшыня абітурыентаў не набрала нават паловы з магчымых балаў.Акрамя таго, ЦТ-2008 паказала агульнае зніжэнне ўзроўня начытанасці абітурыентаў. >>>
Яшчэ па тэме:
Централизованное тестирование по 14 предметам сдавали 173 тыс. 45 абитуриентов

08.07.2008

Метадычны летнік настаўнікаў фізікі «Альхоўка-2008»
Педагагічная эліта з усёй краіны цэлы тыдзень навучалася ў летніку на беразе Cтрачы. Настаўнікі фізікі і не толькі сабралася тут у 19 раз. Бяззменны прэзідэнт Альхоўскага летніка Мікалай Іванавіч Запрудскі на гэты раз праводзіў курсы па тэме «Педагагічныя асновы і арганізацыя даследчай дзейнасці вучняў па праблеме энергазберажэння» .

08.07.2008

Летнік для дзяўчат
Грамадcкая арганізацыя «Правінцыя» запрашае дзяўчат 17–20 год у інтэграцыйны летнік, які адбудзецца 20–30 жніўня 2008 г. на беразе Вілейскага водасховішча.
Апошні тэрмін падачы заяўкі – да 5 жніўня.
Больш падрабязную інфармацыю можна атрымацьпа: эл.пошце lytkin@tut.by, borprovincia@yandex.ru, факс 8–177–796–153.

04.07.2008


На сайце «Талька і наваколлі" размешчаны матэрыял конкурсу-гульні да дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь для вучняў 9–11 класа.

Што лепш – ведаць ці не ведаць Канстытуцыю сваёй краіны? Якія законы былі на Беларусі ў сярэднія вякі і ў новы час? Канстытуцыя Беларусі 1994 года двойчы была зменена. У чым сутнасць зменаў? Гэтыя і іншыя пытанні прапануюцца да абмеркавання тут.

Старонкі