Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
17.03.2011

Восем беларускіх танцаў (Верабей, Матлёт, Кракавяк, Полька-Агата, Базар, Лявоніха, Таўкачыкі, Мужчынскія таўкачыкі): відэа, аўдыё, ноты, асноўныя крокі і фігуры, тлумачэнні.

17.03.2011

Матэрыялы мультымедыйнай відэашколы “Традыцыйныя Танцы Беларусі”
Даслаў Аляксей Бурнасенка (УА Цэнтр Пазашкольнай Працы “Кантакт” Цэнтральнага раёна, Мінск) на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку».
Матэрыялы 1 тома мультымедыйнай відэашколы “Традыцыйныя Танцы Беларусі”.
Дзевяць беларускіх танцаў: відэа, аўдыё, ноты, асноўныя крокі і фігуры, тлумачэнні.

16.03.2011

17 сакавіка ў мінскай сядзібе Таварыства беларускай мовы (вул.Румянцава, 13) адбудзецца прэзентацыя кнігі Міхала Булавацкага “Каб не ўпадобіцца чыраю, або Як арганізаваць і правесці Беларускае пяціборства”.
Пачатак а 17-й гадзіне.

16.03.2011

Алена Спасюк, naviny.by
Сёлета ў гімназіі беларускіх школьнікаў будуць прымаць паводле новых правілаў, якія, на думку эксперта, могуць справакаваць карупцыю ў сістэме сярэдняй адукацыі.
Можна сказаць, што павелічэнне колькасці гімназій – гэта свайго роду рэакцыя сістэмы сярэдняй адукацыі на істотныя пераўтварэнні, якім сярэдняя школа падвяргалася апошнія некалькі гадоў. У першую чаргу, гэта рэакцыя на ліквідацыю паглыбленага вывучэння прадметаў у школах і яго замену факультатыўнымі заняткамі.

12.03.2011

Кацярына Баброўская, Алесь Лозка: "Народны тэатр. Батлейка" 
 PowerPoint-прэзентацыя:
- гісторыя і тэорыя батлейкавага тэатра;
- выраб батлейкавай скрыні;
- аздабленне;
- асноўныя лялькі-персанажы.

12.03.2011

Дапаможнік лялечніка: Ч.2
PowerPoint-прэзентацыя:
- гісторыя і тэорыя батлейкавага тэатра;
- выраб батлейкавай скрыні;
- аздабленне;
- асноўныя лялькі-персанажы.

12.03.2011

Працы прымаюцца да 21 сакавіка
Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт ладзіць конкурс творчых прац сярод абітурыентаў 2011 года.
Конкурс праводзіцца па ўсіх навучальных кірунках бакалаўрскай школы з мэтай выявіць адораных прэтэндэнтаў на навучанне і даць ім магчымасць паступаць у ЕГУ на асаблівых умовах.
На папярэднім этапе конкурса па ўсіх навучальных кірунках, акрамя праграмы «Медыя і візуальны дызайн», неабходна напісаць хатнюю творчую працу (сачыненне-эсэ) на тэму «Што азначае быць еўрапейцам?». Адборачны этап конкурса для ўдзельнікаў, якія абралі кірунак «Медыя і візуальны дызайн», праходзіць у форме стварэння серыі паштовак на тэму «Дзень ведаў".

12.03.2011

Анатоль Сідарэвіч, Наша Ніва
Яны вучыліся на адным курсе і ў адной групе і скончылі навучанне ў Ліцэі ў 1995 годзе.
Калі не памыляюся, Вольга была ў ліку тых ліцэістаў, якія адвучыліся ў Ліцэі ўсе чатыры гады.
Ліцэй пачаў працу ў 1991 годзе, у кастрычніку. Набіралі адразу на першы, другі, трэці і чацвёрты курсы.
Памятаю, на чацвёртым курсе сярод пятнаццаці дзяўчат быў адзін хлопец — Алесь Міхалевіч. Скончыўшы Ліцэй, ён пайшоў на паліталагічнае аддзяленне юрыдычнага факультэта БДУ. З ім разам вучылася Кацярына Ткачэнка.

11.03.2011

Яўген Валошын,Звязда
24 сям’і са сталічнага Фрунзенскага раёна спрабуюць уладкаваць сваіх дзетак у беларускамоўныя групы ў дзіцячым садзе.
Але каб скарыстацца гэтым канстытуцыйным правам, бацькам трэба прайсці праз шэраг выпрабаванняў. Расклеіць аб’явы ў мікрараёнах, уласнымі сіламі знайсці аднадумцаў і не раз схадзіць да мясцовых чыноўнікаў на паклон: «Памажыце».
Высакародная мэта выхаваць дзяцей патрыётамі ператвараецца ў цяжкавырашальную задачу.

10.03.2011

Настаўнік.Info
Суддзя Святлана Акуліч адхіліла пазоў Наталлі Ільініч наконт аднаўлення той на працы ў талькаўскай школе. Адмова, у пэўнай ступені, прадказальная: справа выглядала больш палітычнай, чым прафесійнай. Баліць ад гэтага не менш.
Калегі даводзілі, што Наталля Ільініч – з найлепшых настаўнікаў. Казалі пра стаж і сумленнасць. Былыя вучні сведчылі пра паступленні ў ВНУ без дапамогі рэпетытараў. Бацькі вучняў выказвалі словы падзякі. Такая падтрымка шмат каштуе – не кожны зможа адолець страх ды сумневы і сказаць сапраўдныя, не для галачкі, словы. Наталля Ільініч: «Я пра сябе многа новага даведалася, столькі добрага... Мае калегі падтрымалі мяне, і бацькі, шмат. Некаторыя пабаяліся – так і сказалі".

Старонкі