Архіў навін
Стажыроўкі ў Польшчы
Фонд «Адукацыя для дэмакратыі" запрашае прадстаўнікоў недзяржаўных
арганізацыяў, школаў і іншых нефармальных груп з Беларусі на стажыроўку ў Польшчы.
Мэтай стажыроўкі з'яўляецца ўсталяванне кантактаў з польскімі НДА, набыццё досведу ў сферы функцыянавання НДА і дапамога ў вырашэнні праблем, з якімі сутыкаюцца НДА ў Беларусі. Апроч таго, стажыроўка дасць магчымасць стварыць супольныя праекты.
Стажыроўка будзе доўжыцца 7–14 дзён у перыяд з мая па верасень 2010 года. Арганізатары аплочваюць выдаткі на праезд, харчаванне і пражыванне. Кожны ўдзельнік стажыроўкі атрымае ў падарунак нэтбук.
Пры неабходнасці будзе запрошаны перакладчык.
Дадатковая інфармацыя на старонцы http://rita.edudemo.org.pl/-q--q.html, з пытаннямі звяртацца да Эльжбеты Свідроўскай на e-mail:elzbieta.swidrowska@edudemo.org.pl.
Падача заявак – да 9га красавіка 2010 г.
Паводле adukacyja.info
Гісторыка-краязнаўчая канферэнцыя да 450-годдзя Шацілак
16 красавіка 2010 года ў г. Светлагорску Гомельскай вобласці мяркуецца правядзенне гісторыка-краязнаўчай канферэнцыі да 450-годдзя першых пісьмовых звестак аб Шацілках (зараз – Светлагорск). Канферэнцыя мусіць стаць чарговым крокам у працы, якая вядзецца навукоўцамі і краязнаўцамі па даследаванню мінуўшчыны Шацілак і рэгіёна.
Канферэнцыя будзе праходзіць у мясцовым музее. Старшыня арганізацыйнага камітэту: Сяргей Яўгенавіч Рассадзін, доктар гістарычных навук, прафесар гісторыі (Мінск). Прапануем навукоўцам і краязнаўцам узяць удзел у канферэнцыі, выступіць на ёй з дакладам. Жадаючыя могуць далучыцца да аргкамітэту.
Атрымаць больш падрабязную інфармацыю і зрабіць заяўку на удзел можна па эл. адрасы szacilki450@gmail.com альбо па тэл. (0 2342) 5 42 59 (музей).
Восем беларускіх ВНУ ў 2010 годзе адкрыюць набор на новыя спецыяльнасці
У агульнадзяржаўны класіфікатар «Спецыяльнасці і кваліфікацыі" ўведзены дзве спецыяльнасці, навучанне па якім яшчэ не вялося ні ў адной ВНУ краіны. Першапраходцам стаў Беларускі дзяржаўны універсітэт – тут пачнецца набор на «прыкладную інфарматыку» і «аэракасмічныя радыёэлектронныя і інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі".
Акрамя таго, некаторыя ВНУ адкрываюць набор на спецыяльнасці, па якіх яны навучанне раней не вялі.
Так, у БНТУ з'явіцца спецыяльнасць «геадэзія», а ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце ім. М. Танка – «руская мова і літаратура. Замежная мова (італьянская, кітайская)", «беларуская мова і літаратура. Замежны мова (літоўская, польская)".
У Міжнародным дзяржаўным экалагічным універсітэце імя А. Д. Сахарава можна будзе вывучыць «біаэкологію», у Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі «электронныя сістэмы бяспекі", у Брэсцкім дзяржаўным універсітэце ім. А. С. Пушкіна – «экалагічны маніторынг, менеджмент і аўдыт», у Полацкім дзяржаўным універсітэце – «аўтамабільныя дарогі", «геаграфію (геаінфармацыйныя сістэмы)", «электразабеспячэнне». У Гомельскім дзяржаўным універсітэце ім. Ф. Скарыны з'явіцца спецыяльнасць «музейная справа і ахова гісторыка-культурнай спадчыны» .
Паводле www.belta.by.
Клуб мясцовых лідэраў у Польшчы
Гомельскі Дэмакратычны Форум сумесна з Малапольскім Адукацыйным Таварыствам (Новы Сонч, Польшча) запрашаюць маладых лідэраў з Беларусі да ўдзелу ў Клубе Лакальных Лідэраў, які праводзіцца ў межах праграмы PolishAid.
Мэтай праграмы з'яўляецца адукацыя маладых людзей з Беларусі лідэрскім навыкам для дзеянняў у абарону грамадскіх інтарэсаў у сваіх мясцовых супольнасцях.
У праграму ўваходзяць адукацыйныя семінары і трэнінгі цягам 9-ці дзён у горадзе Новы Сонч, накіраваныя на атрыманне эфектыўных лідэрскіх навыкаў, а таксама азнаямляльныя візіты ў Кракаўскія і Варшаўскія грамадскія арганізацыі ды фонды.
Арганізатыры кампенсуюць выдаткі на праезд, пражыванне і харчаванне.
Да ўдзелу запрашаюцца маладыя людзі ва ўзросце да 35 год, якія маюць канкрэтную матывацыю да дзеянняў у абарону грамадскіх інтарэсаў, а таксама дакументальна падцвержаны ўдзел у жыцці грамадзянскай супольнасці і рэкамендацыю ад прадстаўніка грамадзянскай супольнасці.
Каб прыняць удзел у праграме, неабходна запоўніць заяўку і даслаць яе на адрас: asswift@gmail.com.
Апошні тэрмін падачы заявак: 1 красавіка 2010 году да 24.00.
Больш падрабязную інфармацыю аб праекце чытайце тут .
Паводле рассылкі belngo.info
Вальс развітання
Музыка Таццяны Грыневіч,
Словы Сержука Сокалава-Воюша
Як праляцелі шпарка гады,
Як незаўважна канулі.
Быццам у росных травах сляды
Зорак, што ледзь праглянулі.
І азірацца, нат назнарок,
Сёння зусім не хочацца.
Першы ўрок, апошні ўрок
Радасна далей крочыцца.
Часу хада няўмольная,
Ростані светлы жаль –
Лета апошняе школьнае
Выпуск: іспыты, баль.
Чуцца дарослым – гэта было,
Стацца дарослым – новае
Раптам яно на яве прыйшло
Легла жыццю асноваю.
Вальс развітання. Скажам: бывай
І спадзяемся – стрэнемся
Толькі давай, як можаш – давай
Будзем сабой – не зменімся...
Часу хада няўмольная,
Ростані светлы жаль –
Лета апошняе школьнае
Выпуск: іспыты, баль.
Спампаваць песню ў выкананні Таццяны Грыневіч (mp3, 1,79 Мб)
/
РГА «Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны» арганізуе бясплатныя заняткі па беларускай мове і гісторыі для школьнікаў 7‑х — 9‑х класаў.
Заняткі праводзяць вядомыя педагогі, кандыдаты навук, выдатнікі адукацыі Беларусі.
Арганізацыйны сход — 17 cакавіка (серада) у памяшканні ТБМ (Мінск, вул. Румянцава, 13, каля ст.метро «Плошча Перамогі»).
Вучні 7‑х—8‑х класаў збіраюцца ў 16.30, вучні 9‑х класаў — у 17.15.
Эдуард Акулін і Леанід Дранько‑Майсюк — 10 і 11 сакавіка
10 сакавіка Эдуард Акулін і Леанід Дранько‑Майсюк ладзяць сустрэчу з чытачамі ў Абласной бібліятэцы імя Пушкіна (вул.Гікала, 4).
11 сакавіка пісьменнікі правядуць творчую сустрэчу са студэнтамі Інстытута парламентарызму і прадпрымальніцтва (вул.Ціміразева, 65А). Пачатак аб 11‑й.
Уваход вольны.
Педагог і грамадская дзяячка Тамара Мацкевіч - укладальніца дыска, – перакананая, што трэба гадаваць беларусаў, а не перавыхоўваць ужо дарослых і прапануе настаўнікам і дзецям мультымедыйны дыск «Гадуем беларусаў» — мультымедыйную складанку дапаможных матэрыялаў для настаўнікаў і бацькоў.
Дыск створаны беларускімі настаўнікамі, якія азнаёміліся з чэшскім досведам і перанеслі яго на беларускую глебу. Матэрыялы дапаможніка акцэнтуюць увагу педагога на тым, як можна карыстацца такім інструментам, як відэафільм у навучальным працэсе і выхаванні перш за ўсё для фармавання сацыяльных і грамадзянскіх кампетэнцый вучняў.
Дыск змяшчае сцэнары заняткаў, якія можна выкарыстоўваць на ўроках гісторыі, грамадазнаўства, а таксама для выхаваўчых і развіццёвых мэтаў.
Летняя школа ў Берліне
Фундацыя Генрыха Бёля Нямецкай партыі зялёных запрашае да ўдзелу ў летняй школе беларускую моладзь.
Летняя школа дазволіць 12 маладым людзям з Беларусі даведацца болей пра тое, што адбываецца ў грамадскім і палітычным жыцці ў Нямеччыне і ў Еўропе.
я інфармацыя па-англійску – у PDF файле.
Тэрмін падачы: 6 красавіка 2010.
Каб падаць заяўку, запоўніце аплікацыйную форму і дашліце яе разам са сваім рэзюмэ на англійскай мове на e-mail: Sperfeld@boell.de (Heinrich Böll Foundation, Department for Eastern Europe, Mr. Robert Sperfeld).
Паводле adukacyja.info
/