Архіў навін
Спявайце разам!
Тэксты папулярных беларускіх песняў, якія ахвотна выконваюцца моладдзю ў летніках і на вечарынах, дасланыя настаўнікам гісторыі і геаграфіі Кансталінскай базавай школы Браслаўскага раёна Віктарам Бунтам.
Песні сабраныя ў асобнай кнізе, выдадзенай Браслаўскім краязнаўчым таварыствам імя Ота Хедэмана (Браслаў, 2003. – 58 ст.).
Адзіным файлам (doc, 134 КБ) можна спампаваць наступныя тэксты песень:
Чытаць спіс/
Дзелавыя метады для дзелавога стылю
Вучань школы апавядае пра ўвядзенне «цывільнага» стылю адзення.
«Завуч,дзяжурныя па школе і іх класуха.Глядзяць яны нас нас і як пачынаюць араць. «Вы бачыце як апрануты нашыя дзяжурныя. Так павінны апранацца вы. Дзяжурныя будуць хадзіць і фатаграфаваць тых хто не ходзіць па дзелавому і потым іх фатаздымкі будуць выкладаць у стэнгазеце.Калі будзе 2 публікацыі выклік на Пэдсавет»
Чытаць цалкам/
Адукацыйны візіт у Брусель
З мэтай стварэння больш эфектыўных камунікацыйных каналаў з інстытуцыямі Еўрапейскага саюза, а таксама для лепшага разумення функцыянавання Еўрапейскай камісіі, Рады ЕС і Еўрапейскага парламента прадстаўнікамі беларускай грамадзянскай супольнасці і спецыялістамі ў розных галінах, “Офіс за дэмакратычную Беларусь” (Брусель) і Фонд Развіцця Прававых Тэхналогій (Украіна) арганізуюць шэраг адукацыйных візітаў у Брусель.
Чытаць цалкам/
Займальны артыкул Леаніда Лаўрэша аб гісторыі беларускай астранамічнай навукі ў часы Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай.
Спампаваць тут (doc, 224 КБ)
Паводле сайта pawet.net
Астраномія ў Віленскім універсітэце
Займальны артыкул Леаніда Лаўрэша аб гісторыі беларускай астранамічнай навукі ў часы Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай.
Спампаваць тут (doc, 224 КБ)
Паводле сайта pawet.net
Выстава «Нашыя дзеці"
Наперадзе іх чакае жыцьцё. Якім яно будзе? Светлым ці цёмным? Лёгкім ці цяжкім? Гэтага ня ведае ніхто.
Яны пакуль толькі пачынаюць свой шлях. І ўжо па-рознаму.
Хто яны? Нашыя дзеці
Валанцёрская ініцыятыва «разам_дзецям» запрашае на фотавыставу «Нашыя дзеці". Зазірніце ў свет дзяцей, што жывуць побач з вамі.
27 верасня – 3 кастрычніка, кінатэатр «Перамога», вул Інтэрнацыянальная, 20.
Прэзентацыя 27 верасня ў 18–00.
Конкурс школьных падручнікаў
Нацыянальны інстытут адукацыі з 01.10.2008 па 16.01.2009 аб’яўляе конкурс на стварэнне падручнікаў для агульнаадукацыйных устаноў.
Пералік падручнікаў, крытэры ацэнак вучэбнага выдання і ўмовы правядзення конкурсу чытайце на адукацыйным партале adu.by.
Двухмоўная першкрыніца – тут
Задача па матэматыцы для 5-га класа
Задачу склаў настаўнік з Бабруйска Алесь Чыгір. Задача наўпрост звязаная з жыццём, таму будзе цікавая і настаўнікам, і дзецям.
Чытаць умовы і глядзець варыянты рашэння.
Даведка: Алесь Чыгір мае 13-гадовы стаж настаўніцкай працы, удзельнічае у выбарчых кампаніях з 1999 года ў якасці назіральніка, кіраўніка штаба, кандыдата ў дэпутаты. Зараз зарэгістраваны кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Бабруйскай сельскай выбарчай акрузе №80.
/
Сваё бачанне асноўных прынцыпаў працы распавядае настаўніца геаграфіі Галіна Дрокіна
«Калi гаварыць аб вопыце маёй работы, а ён сапраўды ўжо ёсць, хочаш-нi-хочаш, за столькi гадоў ён з’явiцца; магу падзялiцца – нiякага сакрэту асаблiвага няма. Больш таго – тое, што я скажу, ведае кожны»
Чытаць цалкам/
Нямецкі погляд на гродненскую гісторыю
24 верасня ў Гродне адбудзецца сустрэча з нямецкім гісторыкам Феліксам Акерманам.
Фелікс Акерман – аўтар нядаўна абароненай у Германіі доктарскай працы па дэмаграфічных змяненнях Гродна ў ХХ ст. Нямецкі гісторык вывучае падзеі Другой сусветнай вайны ў Гродне, гісторыю гарадзенскага гета, хрысціянска-іўдзейскія стасункі ў час фашысцкай акупацыі на тэрыторыі Беларусі. Добра валодае беларускай мовай.
Уваход вольны. Пачатак сустрэчы ў 18.30. Месца правядзення: Гродна, вул. Будзёнага 48а-44 (памяшканьне Таварыства беларускай школы).
Паводле рассылкі belngo.info