Архіў навін
Сайт Nastaunik.info - гэта грамадскі праект,
створаны настаўнікамі і для настаўнікаў як пляцоўка для ўзаемадапамогі, абмену досведам, публікацыямі і педагагічнымі ідэямі.
Мы разлічваем, што кожны, хто далучаецца да нас, зможа стаць мультыплікатарам новых ведаў і паўплываць на фармаванне дэмакратычнага светапогляду вучняў, пачне гуртаваць бацькоў, калегаў, працаваць дзеля пабудовы дэмакратычнага грамадства ў Беларусі.
Наш сайт прапануе вам свежыя навіны адукацыі, агляд новых тэхналогій і метадаў выкладання, распрацоўкі найлепшых беларускіх настаўнікаў і досвед калегаў з іншых краін.
Урокі, школьныя святы, пазакласныя мерапрыемствы, падручнікі і метадычныя дапаможнікі, навучальныя відэа- і аўдыясродкі – усё гэта вы знойдзеце ў нашых раздзелах.
Чакаем вашых водгукаў, матэрыялаў, ідэяў і прапановаў на nastaunik.info@gmail.com .
Nastaunik.info стварае актыўнага настаўніка – актыўны настаўнік стварае Nastaunik.info!
Ігар Сасімовіч
Прайшлі заняткі ў 10-ых класах па тэме «Камп’ютарныя камунікацыі і Інтэрнэт». У нашай школе на ўроку інфарматыкі пытанне «Які сэнс мае паняцце ‘Інтэрнэт’?» было зададзена больш чым шасці дзясяткам вучняў.
Мяне вельмі здзівіла, што больш-менш блізкі да чаканага мною адказ змаглі даць толькі некалькі вучняў (не больш за пяць). Насцярожвае і тое, што нават тыя юнакі і дзяўчаты, якія вывучаюць англійскую мову, не змаглі прааналізаваць паходжанне назвы «InterNet».
Ігар Сасімовіч: Што такое – Інтэрнэт?
Прайшлі заняткі ў 10-ых класах па тэме «Камп’ютарныя камунікацыі і Інтэрнэт». У нашай школе на ўроку інфарматыкі пытанне «Які сэнс мае паняцце ‘Інтэрнэт’?» было зададзена больш чым шасці дзясяткам вучняў.
Мяне вельмі здзівіла, што больш-менш блізкі да чаканага мною адказ змаглі даць толькі некалькі вучняў (не больш за пяць). Насцярожвае і тое, што нават тыя юнакі і дзяўчаты, якія вывучаюць англійскую мову, не змаглі прааналізаваць паходжанне назвы «InterNet».
Апошні тэрмін падачы заявак – 22 снежня 2011 г.
Праграма аддзела адукацыйных і культурніцкіх праграм дзярждэпартамента ЗША дае магчымасць студэнтам 1–4 курсаў дзённых аддзяленняў ВНУ Беларусі прайсці навучанне цягам аднаго акадэмічнага года без атрымання ступені ва ўнівэрсітэце ці каледжы ЗША.
Запрашаюцца студэнты, якія навучаюцца па наступных спецыяльнасцях: бухгалтарскі ўлік, сельская гаспадарка, антрапалогія, біялогія, бізнес, хімія, інфармацыйныя тэхналогіі, крымінальнае права, эканоміка, адукацыя, інжынерная справа, кіраванне прыроднымі рэсурсамі, геалогія, кіраванне ў сферы сервісу і турызму, міжнародныя адносіны, журналістыка, масавыя камуніацыі, юрыспрудэнцыя, фізіка, паліталогія, псіхалогія, сацыялогія, гарадское планаванне, амерыканістыка. Могуць быць разгледжаныя і іншыя спецыяльнасці.
Апошні тэрмін падачы матэрыялаў – 16.01.2012 г.
Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя «Заалагічныя чытанні – 2012» будзе прысвечана 250-годдзю праф. С.Б.Юндзіла (1761–1847) і адбудзецца 2–4 сакавіка 2012 г. у Гродна.
Канферэнцыю арганізуюць: Факультэт біялогіі і экалогіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я.Купалы, ГА «Ахова птушак Бацькаўшчыны» і ГНВА «НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсам».
Афіцыйныя мовы: беларуская, руская, англійская і польская.
Школьная каманда з Крычава перамагла ў нацыянальным конкурсе «Што я ведаю пра Еўропу?», які агранізавала ініцыятыўная група па стварэнні Клубу еўрапейскіх настаўнікаў пры падтрымцы Асацыяцыі па міжнародных пытаннях з Чэхіі ды Руху «За Свабаду».
«Пераможцамі лічым ўсе 4 каманды, якія выйшлі ў фінал» – кажа адна з арганізатараў конкурсу Вольга Саўчанка.




Віншуем гомельскую «Талаку» з 25-годдзем!
Дзе пушчы і балоты,