Архіў навін
Трэнінг па Еўрапейскім грамадзянстве
Мэта – стымуляваць разьвіццё патрабавальнага (крытычнага), дэмакратычнага і Еўрапейскага грамадзянства і падтрымка рэалізацыі і павышэньня якасці праграмы “Моладзь у дзеянні”, прасоўванне праграмы і структур падтрымкі асобаў, якія працуюць з моладзю.
Мэтавая група: кіраўнікі праекта, моладзевыя лідэры, асобы, што працуюць з моладдзю.
Трэнінг ладзіцца ў Чэхіі 22–28 сакавіка 2010 года.
Апошні тэрмін падачы заявак – 12 студзеня 2010 года.
Больш падрабязную інфармацыю можна знайсьці на вэб-пляцоўцы па адрасе: http://www.european-citizenship.org/courses/, e-mail: eeca@salto-youth.net
Паводле Кронікі грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны
Магілёўскі кінаклуб ТБМ 8 кастрычніка: рушым у казку!
Усе мы родам з дзяцiнства. Кожны, напэўна, сумуе па тых часах, калi жыццё было рoзнакаляровым i лёгка верылася у дзiвосы. Хаця б на гадзiну адарвацца ад рэчаiснасцi i патрапiць у краiну беларускай мультыплiкацыi прапаноувае Вам кiнаклуб ТБМ.
Разам паглядзiм сучасныя беларускiя мульцiкi, даведаемся нешта новае, абмяркуем уражаннi.
8 кастрычніка, 18.30. Палац Культуры Вобласцi.
Мы чакаем Вас. Будзе па-дзiцячаму цiкава!
Паводле budzma.org
Імпрэзы ў беларускіх школах
Дудар Зміцер Сідаровіч і скрыпачка Таццяна Матафонава возьмуць удзел у шэрагу творчых сустрэчаў у Мінскай вобласці 10 і 13 кастрычніка.
10 кастрычніка творчы тандэм завітае ў мястэчка Кальчуны Ашмянскага раёну Мінскай вобласці і выступіць перад школьнікамі мясцовай сярэдняй школы ў 10.00
А ў 12.00 музыкі наведаюць СШ №3 у саміх Ашмянах.
Уваходы вольны.
13 кастрычніка Рудзенская сярэдняя школа Пухавіцкага раёну Мінскай вобласці прыме Змітра Сідаровіча на занятках беларускай мовы і літаратуры ў 10.00.
Паводле budzma.org
Набор у моладзевую групу тэатру
Юнацкі тэатр “Рондстудыя” аб’яўляе набор падлеткаў ва ўзросце 13–18 год для ўдзелу ў моладзевай групе тэатру.
У праграме: акторскае майстэрства, пластыка, сцэнічны рух, удзел у пастаноўцы спэктакляў.
Навучанне бясплатнае. Дадатковая інфармацыя па тэлефоне (029) 851–45–76. Адрас: г. Менск, вул. Адзінцова, 10, ЦХТ.
Паводле budzma.org
Канферэнцыя на тэму Другой сусветнай вайны
Няўрадавая арганізацыя «За грамадзянскую супольнасць» (Літва) і Каардынацыйная рада ініцыятываў па даследаванні злачынстваў камунізму і ўшанаванні памяці ахвяраў таталітарызму (Беларусь) запрашаюць прыняць удзел у канферэнцыі, прысьвечанай 70-годзьдзю пачатку 2-й сусветнай вайны: «Прычыны пачатку 2-й сусветнай вайны: роля камуністычнай і нацысцкай ідэалёгіяў. Праблемы барацьбы з таталітарнай спадчынай у сучасным грамадстве».
У праграме канферэнцыі: выступы гісторыкаў і грамадскіх дзеячоў, прагляд кінахронікі, дыскусія. Сярод выступоўцаў: кандыдат гістарычных навук Ігар Кузняцоў, dr.Paulius Saudargas (Літва); доктар гістарычных навук, праф. ЕГУ Алесь Смалянчук, чалец Праўлення БАЖ Аляксей Кароль, кандыдат гістарычных навук Юрась Бачышча. Таксама да ўдзелу запрошаныя вядомыя грамадскія ды палітычныя дзеячы.
Даведнік «Твая адукацыя ў Еўропе» размешчаны на старонцы Еўракамісіі ў Беларусі
Поўны даведнік па адукацыйных стыпендыях, якія прапануе Еўрапейскі Саюз і 27 яго краінаў-сябраў, змешчаны на сайце Прадстаўніцтва Еўрапейскай Камісіі ў Беларусі. Мэтай даведніка з’яўляецца садзейнічаць мабільнасці сярод студэнтаў, а таксама заахвоціць большую колькасць беларускіх студэнтаў павучыцца некаторы час за мяжой, у краінах-сябрах ЕС.
У дадзены момант Еўрапейскі Саюз фінансуе важныя праграмы ў галіне адукацыі, такія як Tempus і Erasmus Mundus, якія садзейнічаюць мабільнасці сярод студэнтаў. Новая схема прысуджэння стыпендыяў “Акно Знешняга Супрацоўніцтва Эразмус Мундус” (Erasmus Mundus External Cooperation Window) яшчэ больш умацуе прыхільнасць ЕС да вышэйшай адукацыі і мабільнасці сярод выкладчыцкага складу. Новая схема прысуджэння стыпендыяў уключае ў сябе садзейнічанне мабільнасці на студэнцкім, магістэрскім, доктарскім і постдоктарскім узроўні, а таксама абмен выкладчыцкім складам у навучальных, даследчых і выкладчыцкіх мэтах.
Падтрымка гэтага даведніка з’яўляецца дадаткам да ўласнай традыцыі краінаў-сябраў ЕС па прысуджэнні стыпендыяў беларускім студэнтам і мае на мэце садзейнічанне ліквідацыі ўсіх перашкод для мабільнасці сярод студэнтаў. Упершыню ўся гэтая інфармацыя сабраная разам па ўсіх краінах-сябрах ЕС.
Беларускія студэнты не павінны забываць, што яны жывуць у Еўропе, і што ЕС зацікаўлены ва ўсталяванні цеснай сувязі з моладдзю сваёй краіны-суседкі. Гэта асабліва важна ў той час, калі адукацыю ўсё больш разглядаюць у якасці элемента, які адыгрывае цэнтральную ролю ў развіцці сучасных грамадстваў праз паляпшэнне сацыяльнага, культурнага і эканамічнага развіцця.
Даведнік можна спампаваць тут (PDF – 1,38 Мб)
Паводле http://www.delblr.ec.europa.eu/page2583.html
Настаўнік года Юрый Андрэйчык: «Вучні мяне чамусьці не баяцца»
Настаўнік 2009 года, біёлаг Юрый Андрэйчык у інтэрв'ю «Камсамольскай праўдзе» расказаў, як ён стаў настаўнікам, і чаму ён лічыць прафесію настаўніка унікальнай і ... высокааплатнай.
Цалкам інтэрв'ю чытаць тут
Сцэнар свята «У госці да восені»
Сцэнар свята восені для дзяцей старэйшага дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту, распрацаваны метадыстам Гродзенскай абласной станцыі юных натуралістаў Святланай Глембоцкай і надрукаваны ў часопісе «Пралеска».
Спампаваць сцэнар (doc, 85 КБ)
Паводле сайта З рога ўсяго многа
Сцэнар свята восені для дзяцей старэйшага дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту, распрацаваны метадыстам Гродзенскай абласной станцыі юных натуралістаў Святланай Глембоцкай і надрукаваны ў часопісе «Пралеска».
Спампаваць сцэнар (doc, 85 КБ)
Паводле сайта З рога ўсяго многа
Сцэнар свята восені для дзяцей старэйшага дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту, распрацаваны метадыстам Гродзенскай абласной станцыі юных натуралістаў Святланай Глембоцкай і надрукаваны ў часопісе «Пралеска».
Спампаваць сцэнар (doc, 85 КБ)
Паводле сайта З рога ўсяго многа



