Архіў навін
Валантэрскі праект для моладзі ў Вільні
Грамадская арганізацыя “Маладзёжны адукацыйны цэнтр “Фіальта” запрашае да ўдзелу маладых людзей з Беларусі ў праекце Еўрапейскай Валантэрскай Службы ў Літве ў Цэнтры дапамогі сям’і ім.Матулайціса.
Хто можа прымаць удзел? – Беларуская моладзь ва ўзросце 18–30 год.
Калі? – Пачатак праекта 1 кастрычніка 2009, працягласць праекта – 10 месяцаў.
Дзе? – Літва, Вільня
Валантэру забяспечваецца: пражыванне, харчаванне, кішэнныя грошы штомесячна, кошты за атрыманне візы, праезд да Вільні і па сканчэнні праекта – дадому, моўныя курсы (літоўская мова).
Імпрэзы ў беларускіх школах і каледжах
Зміцер Вайцюшкевіч адкрыў новы сезон сваіх выступаў.
4 верасня Зміцер выступіць у раённым Доме культуры аграгарадка “Новы шлях” Мсціслаўскага раёну Магілёўскай вобласці. Выступ распачнецца ў 18.00.
6 верасня знакаміты спявак дасць канцэрт у ДК аграгарадка “Станіслава” Дубровінскага раёну Віцебскай вобласці. Канцэрт пачнецца ў 20.00.
7 верасня Зміцер Вайцюшкевіч выступіць у школе мастацтваў г. Дуброўна Віцебскай вобласці ў 11.00.
А ў 14.00 спевака можна будзе пачуць у педагагічным каледжы г. Горкі Магілёўскай вобласці.
Аўтарка дзіцячых песняў Ала Кажэра працягвае сустрэчы са школьнікамі Мінска.
16 верасня паэтка наведае гімназію № 174 па адрасе: вул.Касманаўтаў д.15, корп.2 у 12.00
17 верасня сустрэча пройдзе ў гімназіі № 192, якая знаходзіцца на вул. Касманаўтаў, 13/2, у 13.00.
Паводле budzma.org
Асацыяцыя па міжнародных пытаннях (Чэшская рэспубліка) запрашае настаўнікаў беларускіх адукацыйных установаў прыняць удзел у конкурсе міні–праектаў.
Да ўдзелу ў конкурсе прымаюцца праекты, якія накіраваны на рэалізацыю ідэй старэйшых школьнікаў, а таксама ініцыятывы з боку настаўнікаў, мэтай якіх з’яўляецца павышэнне і падтрымка актыўнасці школьнікаў, вырашэнне праблемаў у школе, рэалізацыя грамадскіх праектаў, накіраваных на падвышэнне сацыяльнай і грамадзянскай кампетэнцый старшакласнікаў, правядзенне пазакласных мерапрыемстваў і інш.
Час рэалізацыі праектаў: 1 кастрычніка 2009 г. – 20 снежня 2009 г.
Максімальная сума падтрымкі: 400$
Тэрмін падачы заявак: да 30 верасня 2009 г.
Запоўненую заяўку дасылайце на адрас: 1konkurs@gmail.com
Праект ажыццяўляецца пра падтрымцы Міністэрства замежных спраў Чэшскай рэспублікі.
Створым першы беларускі клас
Як вядома, жыццё развіваецца па спіралі, некаторыя падобныя праявы яго паўтараюцца праз пэўны перыяд. Мы цвёрда ўпэўнены ў тым, што новы віток адраджэнскага руху, які выведзе Беларусь на «пачэсны пасад між народамі», не за гарамі. У 1993 годзе ў першых беларускамоўных класах навучалася 76% ад усіх першакласнікаў, а ў сталічнай вобласці нават – 92,6%.
Тыя, хто навучаўся тады, ужо самі становяцца бацькамі і аддаюць сваіх дзяцей у дашкольныя ўстановы з беларускай мовай навучання і выхавання, першыя беларускія класы.
Пра свой намер адкрыць новыя групы і класы заявілі праз СМІ нашы актывісты ў Мінску, Брэсце, Гродне, Магілёве, Лідзе. У Мінску прымаюць заявы не сем адукацыйных устаноў з беларускай мовай навучання, як пра гэта пісалі некаторыя газеты.
Сёлета навучанне па-беларуску вялося ў 18-ці агульнаадукацыйных установах: гімназіях № 4, 9, 14, 23, 28, гімназіі-каледжы мастацтваў, СШ № 11, 60, 68, 72, 89, 108, 131, 180, 190, 205, 209, 218. Можна прадоўжыць і лік дашкольных устаноў сталіцы, акрамя названых у СМІ (№ 187, 234, 314, 412, 522, 534), напрыклад, 533, 133 і інш.
Як паказвае досвед, поспех стварэння новых навучальных i выхаваўчых суполак у адукацыйных установах у большай ступенi залежыць ад актыўнасцi i прадпрымальнасцi зацiкаўленых бацькоў. Дык за справу!
У сваю чаргу Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне «Таварыства беларускай школы» знойдзе магчымасць на пачатку навучальнага года маральна падтрымаць лепшых актывістаў, новыя беларускія класы і групы ў садах краіны.
Дасылайце iнфармацыю пра актывiстаў стварэння беларускiх класаў i груп у дашкольных установах на адрасы ТБШ (tbskoly@tut.by) цi тэлефануйце (8029–7520821) да 15верасня 2009 г.
Алесь Лозка,
старшыня РГА «Таварыства беларускай школы»
Івонка Сурвіла напісала адкрыты ліст да настаўнікаў Беларусі
У сувязі з пачаткам навучальнага года да настаўнікаў Беларусі з Канады звярнулася старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла.
«Высокапаважаныя і дарагія Настаўнікі Беларусі,
Апошнім часам неяк шмат мне даводзілася чуць пра двухмоўе нашага народу. Я жыву ў двухмоўнай Канадзе – і з сумам бачу розніцу між беларускім і канадскім двухмоўем. Хацела б падзяліцца з Вамі маімі думкамі на гэтую тэму ў гэтыя так важныя першыя дні новага школьнага года, калі Вы будзеце пачынаць выхоўваць новую хвалю маладых беларусак і беларусаў, ад якіх калісьці будзе залежаць дабрабыт нашага краю і беларускага народу...
Няхай гэты год будзе лягчэйшым для нашых дзетак і настаўнікаў, няхай вас пазбегнуць новыя рэформы для праформы – сапраўдная рэформа ў нас наперадзе. Мы жадаем вам моцы і цярпення, свядомасці і натхнення, каб за процьмаю папераў, інструкцыяў і кантроляў вы памяталі, што функцыя навучальнай ўстановы – адукацыя.
Шчыра ваш,
Nastaunіk.info
The postcard crossing project быў створаны з мэтай бясплатнага абмену паштоўкамі паміж карыстальнікамі з усяго свету. Гэты праект можна паспяхова выкарыстоўваць на ўроках замежнай мовы, найперш англійскай, і дасягнуць адну з мэтаў – авалодванне навыкамі пісьмовага маўлення на прыкладзе напісання асабістых лістоў і віншаванак.
Internet у дапамогу настаўніку: www.postcrossing.com
The postcard crossing project быў створаны з мэтай бясплатнага абмену паштоўкамі паміж карыстальнікамі з усяго свету. Гэты праект можна паспяхова выкарыстоўваць на ўроках замежнай мовы, найперш англійскай, і дасягнуць адну з мэтаў – авалодванне навыкамі пісьмовага маўлення на прыкладзе напісання асабістых лістоў і віншаванак.
Карта праектавання ўрока
Распрацоўка арыенціровачнай карты праектавання ўрока, зробленая загадчыкам кафедры педагогікі і філасофіі адукацыі Акадэміі паслядыпломнай адукацыі Мікалаем Іванавічам Запрудскім дапаможа настаўнікам эфектыўна спланаваць свой урок, звязваючы вынікі ўрока з пастаўленымі дыягнастуемымі мэтамі.
Распрацоўка арыенціровачнай карты праектавання ўрока, зробленая загадчыкам кафедры педагогікі і філасофіі адукацыі Акадэміі паслядыпломнай адукацыі Мікалаем Іванавічам Запрудскім дапаможа настаўнікам эфектыўна спланаваць свой урок, звязваючы вынікі ўрока з пастаўленымі дыягнастуемымі мэтамі.



