Архіў навін
Урок-канферэнцыя па фізіцы «Атамы і выпраменьванне»
Распрацоўка ўрока-канферэнцыі па фізіцы на тэму «Атамы і выпраменьванне», выкананая настаўнікам магілёўскага ліцэя пры Беларуска-Расійскім універсітэце Аляксандрам Плятнёвым. Канферэнцыя як форма правядзення ўрока набывае апошнім часам усё большы распаўсюд і развівае ў вучняў вельмі важныя для жыцця ў дэмакратычным адкрытым грамадстве здольнасці: уменне задаваць і адказваць на пытанні, развіваць дыскусіі, падмацоўваць свае сцверджанні аргументамі і г.д. Варта адзначыць, што такая форма правядзення ўрока надзвычай карысная для настаўнікаў прыродазнаўчых прадметаў, калі падаецца, што распачаць дыскусію складана (усё быццам бы адназначна і дыскутаваць няма аб чым). Таму арыгінальная распрацоўка Аляксандра Плятнёва будзе карыснай не толькі настаўнікам фізікі.
Сустрэча БМА для настаўнікаў
Беларуская Музычная Альтэрнатыва запрашае зацікаўленых настаўнікаў на сустрэчу прысвечаную выкарыстанню музычных дыскаў у настаўніцкай дзейнасці, якая пройдзе ў сярэдзіне сакавіка з удзелам аўтараў кнігі “222 альбомы беларускага року”
В.Мартыненкам і А.Мяльгуём.
Адабраныя настаўнікі атрымаюць камплект дыскаў і кнігі прысвечаныя беларускай музыцы. Арганізатары аплочваюць дарогу.
Зацікаўленыя могуць звяртацца па тэлефоне 6490888, ці на email: w1979@tut.by да 5 сакавіка.
Семінар для спецыялістаў у галіне навакольнага асяроддзя
Шведская агенцыя па міжнародным супрацоўніцтве і развіцці (SIDA) запрашае прадстаўнікоў дзяржаўных установаў і грамадскіх арганізацый у Беларусі, якія займаюцца пытаннямі навакольнага асяроддзя, да ўдзелу ў міжнароднай адукацыйнай праграме “Кіраўніцтва ў галіне навакольнага асяроддзя ва ўрбаністычных раёнах”.
Курс на англійскай мове ладзіцца ў Швецыі з 7 да 25 верасьня. Рэгіянальны курс – з 10 да 21 сакавіка.
я інфармацыя зьмешчаная на партале www.ngo.by, у раздзеле «Конкурсы праграмы вучоба».
Апошні тэрмін падачы заявак – да 22 мая.
Паводле www.ngo.by
Школа экалагічнага актывіста-2009
Школа экалагічнага актывіста-2009 распачынае набор удзельнікаў на трэнінгі першага ўзроўню.
Трэнінгі ладзяцца 4–5, 11–12 і 18–19 красавіка. Ахвотным да ўдзелу неабходна абраць адну дату.
Запісацца на трэнінг можна па электроннай пошце ecodomik@gmail.com
Школа экалагічнага актывіста – гэта штогадовыя адукацыйныя семінары і трэнінгі, якія ладзіць грамадскае аб’яднаньне “Экадом”. Яна складаецца з двух узроўняў: пачаткоўцам даюць асноўныя экапаняцці, на курсе для “прасунутых” удзельнікі атрымліваюць магчымасць дастасаваць веды на практыцы.
Паводле Кронікі грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны
Нефармальная школа адукатараў запрашае
Рэсурсная праграма навучальных гурткоў абвяшчае набор на ўдзел у Нефармальнай школе адукатараў.
У межах навучання ладзяцца:
– арыентацыйны сэмінар-трэнінг для лідэраў навучальных гурткоў (нефармальная адукацыя дарослых і роля ў ёй навучальных гурткоў (сакавік);
– тэматычны сэмінар прысвечаны аднаму з 6-ці накірункаў дзейнасці навучальных гурткоў: сям’я, гендэрныя аспекты, правы чалавека, прафесійнае развіцьцё, культура Беларусі, экалогія (красавік);
– 2 сэмінары прысвечаныя актуальным для лідэраў навучальных гурткоў тэмам і праблемам (май, кастрычнік);
– правядзеньне ўдзельнікамі 1–2 навучальных гурткоў (лета);
– аднадзённы сэмінар па праектным мэнэджмэнце (верасень);
– напісанне і рэалізацыя асабістага міні-праекта (восень);
– выстава па выніках міні-праектаў (снежань).
Вы атрымаеце магчымасць пазнаёміцца з цікавымі людзьмі, даведацца пра новыя формы працы з групамі, пазнаёміцца бліжэй з дзейнасцю грамадскіх аб’яднанняў, а таксама знайсці пляцоўку для рэалізацыі асабістых адукацыйных задумак і мараў.
Усе ўдзельнікі Школы адукатараў, якія будуць прымаць актыўны ўдзел на працягу ўсяго году, атрымаюць сертыфікат.
Арыентацыйныя сэмінары-трэнінгі для Гомельскай, Магілёўскай, Гродненскай і Брэсцкай абласцей запланаваныя на 28–29 сакавіка.
Адбор удзельнікаў ладзіцца па выніках разгляду заяваў на ўдзел.
Апошні тэрмін падачы заяваў на ўдзел – да 8 сакавіка.
Заявы на ўдзел ад жыхароў Гарадзеншчыны прымаюцца на электронны адрас: hrodna.hurtki@tut.by.
Паводле Кронікі грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны
Начная чытанка на СD
Другая частка праекту “Начная чытанка” выдадзена на дыску, яна прэзентуе літаратурныя творы сучасных беларускіх аўтараў, якія цягам 2007–2008 гадоў гучалі на хвалях радыё “Свабода”.
Зноў дыск мае запісы 50-ці аўтараў і перакладчыкаў. Як і ў першай частцы “Начной чытанкі”, гучыць паэзія і проза, уласныя творы і пераклады ад літаратараў розных пакаленняў. Сярод аўтараў Славамір Адамовіч, Уладзімір Арлоў, Наталка Бабіна, Генадзь Бураўкін, Пятро Васючэнка, Галіна Дубянецкая, Павал Касцюкевіч, Алег Мінкін, Людміла Рублеўская, Тацяна Сапач, Васіль Сёмуха, Сяргей Законнікаў.
Прэзентацыя дыска з удзелам аўтараў адбудзецца ў Мінску 2, 3 і 4 сакавіка ў 19.00 у фальварку “Добрыя мыслі” (вуліца Магілёўская, 12), а ў Магілёве 5 сакавіка ў 18.30 у цэнтры “Кола сяброў” (завулак Чкалава 16)
Паводле budzma.org
Прапануем Вам метадычны матэрыял для правядзення школьнага конкурса чытальнікаў, прысвечанага 195-годдзю з дня нараджэння самага вядомага ўкраінскага паэта, мастака і грамадскага дзеяча Тараса Шаўчэнкі.
Аўтар – настаўніца мінскай школы №213 Станіслава Тадэушаўна Філіповіч, матэрыял падрыхтаваны намесніцай дырэкатара па выхаваўчай працы Нінай Мікалаеўнай Чумак.
Спампаваць тут (doc, 2,4 МБ)
Школьны конкурс чытальнікаў Тараса Шаўчэнкі
Прапануем Вам метадычны матэрыял для правядзення школьнага конкурса чытальнікаў, прысвечанага 195-годдзю з дня нараджэння самага вядомага ўкраінскага паэта, мастака і грамадскага дзеяча Тараса Шаўчэнкі.
Аўтар – настаўніца мінскай школы №213 Станіслава Тадэушаўна Філіповіч, матэрыял падрыхтаваны намесніцай дырэкатара па выхаваўчай працы Нінай Мікалаеўнай Чумак.
Спампаваць тут (doc, 2,4 МБ)
Конкурс мікрагрантаў на развіццё грамадзянскай супольнасці
Чэшская арганізацыя “Чалавек у нядолі” абвяшчае конкурс праектаў на мікрагранты па праграме “Развіццё грамадзянскай супольнасці і інфармаванасці аб правах чалавека ў рэгіёнах Беларусі”.
Мэты праграмы: актывізацыя грамадскай дзейнасці ў рэгіёнах, далучэнне новых людзей да грамадскай дзейнасці, прапагандаванне каштоўнасцяў, звязаных з правамі чалавека.
Асаблівая ўвага будзе надавацца арыгінальнасці і навізне праектаў. Удзельнічаць у конкурсе могуць грамадскія арганізацыі, ініцыятыўныя групы і нефармальныя аб’яднанні.
Заяву можа падаць арганізацыя ці некалькі арганізацыяй, якія супрацоўнічаюць паміж сабой. Рэалізацыя і справаздачнасць праекту – да 15 кастрычніка.
Да ўдзелу ў конкурсе вэб-сайтаў запрашаюцца школьнікі
У межах конкурсу «Дзверы ў дыпламатыю» падлеткам ва ўзросце ад 13 да 18 гадоў прапаноўваецца ствараць вэб-сайты, якія паказваюць важнасць глабальных пытанняў і дыпламатыі.
Заяўкі на ўдзел у спаборніцтве 2009 года ўжо прымаюцца. Праекты павінны быць прадстаўленыя да 15 сакавіка, а пераможцы будуць абвешчаныя 21 траўня.
Зарэгістравацца для ўдзелу ў конкурсе «Дзверы ў дыпламатыю-2009» можна да 28 лютага на сайце .http://www.globalschoolnet.org/gsndoors/timeline.cfm
Конкурс «Дзверы ў дыпламатыю» праводзіцца Дзяржаўным дэпартаментам ЗША сумесна з Global SchoolNet Foundation, некамерцыйнай праграмай дыстанцыйнага навучання, якая базуецца ў Каліфорніі. Штогод галоўны прыз прысвойваецца адной камандзе школьнікаў са Злучаных Штатаў і аднаму замежнаму калектыву.
Больш інфармацыі на сайце Global SchoolNet Foundation
Пра мінулагодніх пераможцаў з Балгарыі чытайце тут



