Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
12.11.2008


Настаўнік мінскай школы №30 Аляксандр Сядзяка прапануе свой праект лічбавай лабараторыі, якая ўключае камп'ютэр, Nova 5000, да якога можна падключыць восем аналагавых датчыкаў фізічных велічынь, а менавіта датчыкі сілы, адлегласці, ціску, тэмпературы, магнітнай індукцыі, напружання, сілы току, асветленасці, а таксама і мікрафон для вымярэння інтэнсіўнасці гуку. На працягу эксперыенту датчыкі выводзяць на кампутар вымяраемую велічыню, а ён у рэжыме рэальнага часу адлюстроўвае на маніторы графік яе залежнасці ад часу. У спалучэнні з мультымедыйным праектарам альбо з інтэрактыўнай дошкай гэта дазваляе вучням адначасова назіраць эксперымент на стале настаўніка і бачыць на экране пабудову графікаў даследуемых фізічных велічынь. Такі наглядны паказ сувязі матэматычнай абстракцыі з рэальнай з’явай ёсць вельмі важным метадычным звяном, бо вядома, што менавіта графічнае апісанне фізічных законаў і выклікае заўсёды немалыя цяжкасці ў большасці вучняў пры вывучэнні фізікі.

Спампаваць (doc, 1,14 МБ)




12.11.2008


Лічбавая лабараторыя па фізіцы «Архімед»

Настаўнік мінскай школы №30 Аляксандр Сядзяка прапануе свой праект лічбавай лабараторыі, якая ўключае камп'ютэр Nova 5000, да якога можна падключыць восем аналагавых датчыкаў фізічных велічынь, а менавіта датчыкі сілы, адлегласці, ціску, тэмпературы, магнітнай індукцыі, напружання, сілы току, асветленасці, а таксама і мікрафон для вымярэння інтэнсіўнасці гуку. На працягу эксперыменту датчыкі выводзяць на кампутар вымяраемую велічыню, а ён у рэжыме рэальнага часу адлюстроўвае на маніторы графік яе залежнасці ад часу. У спалучэнні з мультымедыйным праектарам альбо з інтэрактыўнай дошкай гэта дазваляе вучням адначасова назіраць эксперымент на стале настаўніка і бачыць на экране пабудову графікаў даследуемых фізічных велічынь. Такі наглядны паказ сувязі матэматычнай абстракцыі з рэальнай з’явай ёсць вельмі важным метадычным звяном, бо вядома, што менавіта графічнае апісанне фізічных законаў і выклікае заўсёды немалыя цяжкасці ў большасці вучняў пры вывучэнні фізікі.

Спампаваць (doc, 1,14 МБ)




10.11.2008

Конкурс фатаграфіі аб правах чалавека

Да 60-годдзя Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека Дом правоў чалавека ў Вільні ладзіць конкурс на найлепшую фатаграфію, якая ілюструе ажыццяўленне якога заўгодна права ці свабоды чалавека ў Беларусі.


Паводле вынікаў конкурсу, у кожнай з намінацыяў будзе адабраная найлепшая
фатаграфія, аўтар якой атрымае прыз – паездку ў Вільню на двух чалавек на выходныя альбо грашовую прэмію.

Астатнія фатаграфіі будуць уключаныя ў
экспазіцыю «Правы чалавека праз аб'ектыў фотакамеры», якая будзе праходзіць у Доме правоў чалавека ў Вільні. Фатаграфіі будуць ацэньвацца міжнародным журы, у склад якога ўвойдуць прадстаўнікі Дамоў правоў чалавека ў Осла, Лондане, Маскве,
Сараеве. Пераможцы будуць абвешчаныя 10 снежня 2008 году.

я інфармацыя і ўмовы ўдзелу ў конкурсе – тут



07.11.2008

Сустрэчы з беларускімі літаратарамі

10–11 лістапада на сядзібе ТБМ (вул. Румянцава, 13) адбудуцца літаратурныя сустрэчы:

10 лістапада, панядзелак «Беларуская літаратура і свет» – сустрэча з пісьменнікам і літаратуразнаўцам Пятром Васючэнкам ды з паэтам Леанідам Дранько-Майсюком;

11 лістапада, аўторак «У слове можна свет змясціць» – сустрэча з паэтамі Сяргеем Законнікавым і Эдуардам Акуліным.

Пачатак у 18.00.

11 лістапада ў мінскай школе №132, што знаходзіцца на вуліцы Пятра Глебкі, 86, адбудзецца таксама творчая сустрэча вучняў з Эдуардам Акуліным і Леанідам Дранько-Майсюком.

Пачатак сустрэчы у 14.30.

Сардэчна запрашаем!

Паводле budzma.org




05.11.2008

Падборка беларускіх шрыфтоў

Скарбонка беларускіх шрыфтоў, дасланых нам Віктарам Бунтам з Браслава, дапаможа беларускім настаўнікам вольна аздабляць свае метадычныя распрацоўкі прыгожымі літарамі без клопату аб выяве літар "і" ды "ў". Акрамя ўласна шрыфтоў (якіх у архіве больш за 50) прыкладаецца таксама інструкцыя па іх усталяванні.

Спампаваць тут (rar, 2,4 МБ)





05.11.2008


Падборка беларускіх шрыфтоў

Скарбонка беларускіх шрыфтоў, дасланых нам Віктарам Бунтам з Браслава, дапаможа беларускім настаўнікам вольна аздабляць свае метадычныя распрацоўкі прыгожымі літарамі без клопату аб выяве літар "і" ды "ў". Акрамя ўласна шрыфтоў (якіх у архіве больш за 50) прыкладаецца таксама інструкцыя па іх усталяванні.

Спампаваць тут (rar, 2,4 МБ)





05.11.2008

Дні Святога Губерта ў Гродне

6‑8 лістапада пройдуць альтэрнатыўныя дні Гародні — Дні Святога Губерта.


Святы Губерт — заступнік Гародні. Гісторыя Гародні — гэта гісторыя еўрапейскага горада. Традыцыі, якія нараджаліся ў далёкіх еўрапейскіх краінах, з лёгкасьцю і вельмі натуральна прыжываліся тут і хутка станавіліся сваімі. На дзень Святога Губерта, які адзначаецца 3 лістапада, у мінулым прыпадаў у Гародні Дзень горада. Сцэна са з'яўленьнем Аленя з залатым крыжам паміж рагамі перад Губертам, а менавіта такім ёсць герб горада, была самай чаканай сярод гарадзенцаў у дзень свята.

Праграму святкавання чытайце на сайце budzma.org




05.11.2008

Школа маладых менедэжраў грамадскага кіравання

Аргкамітэт Школы маладых менеджэраў грамадскага кіравання прапануе прыняць удзел у трохузроўневай праграме падрыхтоўкі спецыялістаў у галіне грамадскага кіравання.


Праграма прадугледжвае тры сесіі ва Украіне, Літве і Швэці цягам 2008 і 2009 гадоў. Паміж сесіямі ў слухачоў Школы будзе магчымасць арганізаваць невялікія круглыя сталы, звязаныя з тэматыкай Школы. Арганізацыйны камітэт падтрымлівае правядзенне гэтых мерапрыемстваў для самых актыўных слухачоў згодна з іх рэйтынгамі і пасля ацэнкі прапанаваных праектаў. Плануемая колькасць удзельнікаў: 30 чалавек.


Працоўныя мовы Школы: англійская, руская, беларуская.


Тэрміны і тэматыка сесій, мэтавая аўдыторыя і іншая інфармацыя пра праграму – у файле shkola_menedzherau.doc.

Заяўкі на ўдзел у Школе прыймаюцца па электроннай адрэсе gr.kiravanne@gmail.com да 14 лістапада. Форму заяўкі глядзіце ў файле 481_Application_form_SYMPA-1.doc.

Паводле рассылкі belngo.info



04.11.2008

Семінар “Навучальны гурток як сродак прафесійнага развіцця”

Запрашаем на семінар “Навучальны гурток як сродак прафесійнага росту”, які адбудзецца 8–9 лістапада 2008 г.

Навучальны гурток з’яўляецца вельмі эфектыўным сродкам нефармальнай адукацыі дарослых. Ён таксама можа выкарыстоўвацца і як форма павышення кваліфікацыі спецыялістаў, напрыклад, настаўнікаў, бібліятэкараў, дызайнераў і інш. Семінар будзе прысвечаны пытанням арганізацыі і правядення навучальнага гуртка як сродка прафесійнага развіцця. Плануецца, што вынікам гэтага семінара будуць распрацаваныя удзельнікамі праграмы навучальных гурткоў.

Падчас семінара Вы здолееце:

* пазнаёміцца з канцэпцыяй навучальнага гуртка як формы нефармальнай адукацыі дарослых;

* пазнаёміцца з рознымі сродкамі арганізацыі і правядзення сустрэч;

* даведацца пра магчымасці, якія прадстаўляе навучальны гурток як сродак прафесійнага росту;

* распрацаваць праграму ўласнага навучальнага гуртка.

За дадатковай інфармацыяй звяртайцеся да Іны па тэл. + 375 296 69 66 59 ці пішыце па электроннай пошце hurtki.team@yahoo.com



03.11.2008

Амбасада ЗША абвясціла конкурс на ўдзел у праграме моладзевых абменаў 
Амбасада ЗША абвясціла конкурс на ўдзел у праграме моладзевых абменаў (Youth Cultural Opportunity) для беларускіх школьнікаў, піша БЕЛАПАН. Як паведамляе амбасада ЗША у Мінску, Youth Cultural Opportunity — гэта Пяцітыднёвая праграма азнаямлення з культурнымі і нацыянальнымі асаблівасцямі ЗША для старшакласнікаў у перыяд летніх канікул(канец чэрвеня — пачатак жніўня 2009 года). Праграма фінансуецца Дзяржаўным дэпартаментам ЗША.
Кандыдаты на ўдзел у праграме павінны вучыцца ў 9-м або 10-м класе сярэдняй школы, быць народжанымі ў перыяд з 1 студзеня 1993 года да 1 чэрвеня 1994 года, мець добрыя і выдатныя адзнакі, вывучаць англійскую мову і быць грамадзянамі Рэспублікі Беларусь.
Атрымаць больш падрабязную інфармацыю аб праграме можна на сайце http://ycopportunity.org/webForms/index.php?frmno=31 
Апошні тэрмін падачы дакументаў для ўдзелу ў праграме — 28 лістапада 2008 года.
Паводле Naviny.by

Старонкі