Архіў навін
Запрашаем на семінар "Інтэрактыўныя метады выкладання ў вышэйшай школе".
25 лютага 2008 г. пачынае працу семінар «Трэнерскі практыкум», які мае на мэце працягнуць традыцыю аб'яднання і развіцця трэнерскай супольнасці. Удзельнікі семінара будуць мець магчымасць не толькі абмеркаваць актуальныя тэмы і праблемы, звязаныя з дызайнам праграм семінараў, курсаў, трэнінгаў, але і знайсці спосабы пераадолення цяжкасцяў, якія ўзнікаюць у трэнерскай практыцы.
Кантрольныя работы па астраноміі
Складзеныя Юрыем Петуховым.
Кантрольная работа па тэмах «Зорнае неба» і «Нябесная механіка» (pdf, 44 КБ)
Кантрольная работа па тэме «Астрафізіка зорак» (pdf, 62 КБ)
Архіў зыходнікаў работ у фармаце .tex (zip, 2 КБ)
Конкурс артыкулаў
Навукова-даследчы цэнтр Мізэса абвяшчае конкурс артыкулаў па тэме «Што такое добра альбо капіталізм для Беларусі".
Тэматыка конкурсу – стварэнне такіх вобразаў, аргументаў і фактаў, якія раскрываюць рэальную прыроду капіталізму, сістэмы, заснаванай на палітычнай і эканамічнай свабодзе, адкрытай канкурэнцыі і роўнасьці ўсіх перад законам. Працы могуць быць рознапланавымі і рознажанравымі.
Прызы: ад 100 да 500 даляраў.
Працы-прызёры будуць размешчаныя на сайце НДЦ Мізэса www.liberty-belarus.info.
Тэрмін прадастаўлення працаў – да 5 мая 2008 году.
Падрабязна аб конкурсе чытайце тут.
Паводле рассылкі belngo.info
Грантавы конкурс The Bearr Trust
Праграма малых грантаў 2008 уключае два сегменты. Першы развівае тэму праграмы мінулага году і спрыяе інтэграцыі бяздомнай моладзі і выхаванцаў дзіцячых дамоў у грамадства. Другі сегмент накіраваны на НДА, якія дапамагаюць ахвярам гандлю людзьмі.
Апошні тэрмін падачы заяваў: 15 сакавіка 2008 году толькі на англійскай мове.
Падрабязную інфармацыю глядзіце тут.
Паводле рассылкі belngo.info
Праграма беларуска-нямецкай супрацы
Праекты, скіраваныя на развіцьцё супрацоўніцтва паміж беларускімі і нямецкімі арганізацыямі, могуць быць падтрыманыя ў межах “Праграмы кантактаў Беларусь”.
Мэтай Праграмы з'яўляецца супрацьдзеянне ізаляцыі беларускага грамадства ў Еўропе праз стымуляванне супрацоўніцтва і абмен досведам паміж арганізацыямі з Беларусі і Германіі, прадстаўленне разнастайнай карціны Беларусі нямецкаму грамадству ў межах эфектыўных і грамадска-значных мерапрыемстваў.
Перавага будзе аддавацца малым ініцыятывам. Заяўка на атрыманне фінансавання будзе падавацца нямецкім партнерам. Афіцыйная рэгістрацыя беларускай партнерскай арганізацыі неабавязковая.
Папярэдняе апісанне праектаў трэба скіроўваць па адрасе, пададзеным на вэб-старонцы www.dgo-online.org (толькі на нямецкай мове). Там жа інструкцыі па складанні заяўкі. Аўтарам найбольш цікавых заявак будзе прапанавана падаць праект да 1 красавіка, 1 чэрвеня, 1 верасьня альбо 1 сьнежня 2008 году.
Ухваленыя праекты атрымаюць фінансаванне не пазней месяца пасля пазначаных вышэй тэрмінаў. Усе праекты павінны быць завершаныя да 31 сакавіка 2009 году.
Паводле рассылкі belngo.info
Круглы стол у Мінску
Грамадскае аб'яднанне «Адукацыйны цэнтр «ПОСТ» запрашае 1 сакавіка 2008 году прыняць удзел у круглым стале «Магчымасці ўпраўленьня прафесійнай кар'ерай моладзі".
На круглым стале плануецца прадставіць і абмеркаваць вынікі праетку «Дарогу адоляе будучыня». Мэтай праекту было прадастаўленне магчымасці моладзі атрымаць веды і ўменне, неабходнае для прафесійнага самавызначэння і прафесійнай самарэалізацыі, а таксама пабудова паспяховай прафесійнай кар'еры.
Да ўдзелу ў круглым стале запрашаюцца студэнты, куратары студэнцкіх груп, старшакласнікі, настаўнікі і прадстаўнікі адміністрацыяў сярэдніх навучальных установаў, прадстаўнікі розных адукацыйных арганізацыяў, а таксама ўсе зацікаўленыя асобы.
Круглы стол адбудзецца ў малым актавым зале УА ФПБ «Міжнародны інстытут працоўных і сацыяльных адносінаў" па адрасе: Мінск, вул. Казінца, 21, корпус 3.
Апошні тэрмін падачы заяваў на ўдзел: 25 лютага 2008 году.
Падрабязнасці на сайце centerpost.org
Паводле рассылкі belngo.info
Узнагарода імя Льва Сапегі на 2008/2009 акадэмічны год
Узнагарода імя Льва Сапегі пад патранажам прэзідэнта Польшчы накіраваная на ўганараванне выбітных заслугаў за разбудову і развіццё грамадзянскай супольнасці Беларусі праз пабудову незалежнай, дэмакратычнай Беларусі – скіраванай да Еўропы, якая абапіраецца на найлепшыя гістарычныя традыцыі Рэчы Паспалітай, і за заслугі ў разбудове і развіцці грамадзянскай супольнасці ва Усходняй і Цэнтральнай Еўропе.
Узнагарода была заснаваная ў 2006 годзе шэрагам выбітных акадэмічных установаў. Сутнасць узнагароды заключаецца ў тым, каб лаўрэат на працягу акадэмічнага году меў магчымасць аб’ехаць галоўныя універсітэты Польшчы, дзе б ён меў добрыя магчымасці для жыцця і працы, і выкладаў бы па тэмах, зьвязаных з гісторыяй або грамадзтвам Беларусі – дзеля рэалізацыі сябе як выкладчыка і дзеля дапамогі польскім студэнтам у спасціжэнні беларускіх дасягненняў. Дадаткова, у лаўрэата будзе магчымасць уласна папрацаваць у архівах і найлепшых акадэмічных бібліятэках Польшчы. У выпадку, калі вынікам такога побыту будзе напісаная кніга, то яна будзе выдадзеная ў межах стыпэндыі.
Заяўкі з апісаннем заслугаў і дасягненняў кандыдатаў мусяць быць дасланыя ў Школу Усходняй Еўропы да 1 сакавіка 2008 году па адрасе stypendia.studium@uw.edu.pl
Усе падрабязнасці і форму заяўкі глядзіце на сайце: www.kew.org.pl.
Паводле рассылкі belngo.info
Study Tours для студэнтаў
15 лютага мінае апошні тэрмін падачы заявак на стажыроўкі ў Польшчы для студэнтаў.
У межах двухтыднёвага побыту ў Польшчы ўдзельнікі атрымаюць магчымасць азнаёміцца з дзейнасцю польскіх акадэмічных цэнтраў, даведацца пра дзейнасць грамадскіх арганізацый, сустрэцца з грамадскімі дзеячамі Польшчы, наведаць лекцыі, майстар-класы,культурныя мерапрыемствы.
Удзел у праграме “Study Tours to Poland” могуць узяць студэнты ва ўзросце ад 18 да 21 года з высокiмi паказчыкамi паспяховасцi, якiя
актыўна ўдзельнiчаюць у грамадcкiм жыцьцi.
Заяўкі прымаюцца ў электронным выглядзе па адрасе: nabor@studytours.pl.
Фармуляр заяўкi знаходзiцца на вэб-старонцы www.studytours.pl
Паводле Кронікі грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны
Унікальныя выданні – у гарадзенскай бібліятэцы
У бібліятэцы ГА “Цэнтр “Трэці сектар” з'явіліся кнігі, сярод якіх славутая “Песня пра Зубра” Міколы Гусоўскага на шасці мовах з дадаткам на CD, а таксама «Легенды і міфы: ад Нёмана да Буга» ды «Традыцыйныя стравы Беласточчыны і Гарадзеншчыны».
Ахвотных атрымаць выданні запрашаем звяртацца ў офіс арганізацыі альбо рабіць замовы па электроннай пошце trecisektar@yahoo.com
Паводле Кронікі грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны



