Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
08.02.2008


Асновы вучнёўскай даследчай працы па гісторыі

Праграма курса на выбар для вучняў 9 класа агульнаадукацыйных устаноў з 12-гадовым тэрмінам навучання, разлічаная на 17 гадзін (2 разы ў месяц на працягу года). Прадугледжваецца правядзенне практычных заняткаў. Пры планаванні навучальнага працэсу настаўнік мае права самастойна вызначаць колькасць гадзін на вывучэнне той ці іншай тэмы з улікам пазнавальных магчымасцей і інтарэсаў вучняў.

У дадатку да праграмы прыводзіцца прыкладная тэматыка даследчых прац вучняў 9 класа.

06.02.2008

Конкурс для маладых рэжысёраў: правы чалавека

Работы мусяць быць прысвечаныя адной з наступных тэмаў: роўнасць, грамадзянскія правы, правы дзіцяці, правы жанчын, міжнародная справядлівасць, СНІД, навакольнае асяроддзе, правы сексуальных меншасцяў, ахова здароўя, вайна і ваенныя канфлікты, свабода выяўлення, барацьба з тэрарызмам, гендэр, уцякацтва, іміграцыя, эканамічныя, сацыяльныя і культурныя правы і некаторыя іншыя.


Абраныя працы пачнуць вандраваць па многіх гарадах, пачынаючы з паказаў Міжнароднага кінафэстывалю, прысвечанага правам чалавека, у Нью-Ёрку з 9 па 16 чэрвеня 2008 году.


Апошні тэрмін падачы заяваў: 8 лютага 2008 году. Форму заяўкі глядзіце на сайце generation.by

06.02.2008

Чарговы выпуск бюлетэня «Куток настаўніка»

У новым нумары закранаюцца тэмы прафесійнай арыентацыі вучняў, арганізацыі вучэбных гурткоў, а таксама грамадзянскай адукацыі.

Спампаваць бюлетэнь (pdf, 1,13 МБ)

06.02.2008

Дыстанцыйныя курсы Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта

З 1 да 28 лютага 2008 года ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце (ЕГУ) даступная рэгістрацыя на курсы дыстанцыйнага навучання вясновага семестра 2007–08 навучальнага года. Для грамадзян і сталых рэзідэнтаў Беларусі навучанне на дыстанцыйных праграмах бясплатнае.


Для навучання ў дыстанцыйным фармаце ў вясновым семестры адкрыты 53 курсы па ўсіх кірунках навучання ва універсітэце: дызайн, медыя і камунікацыя, сучаснае мастацтва, турызм і рэкрэацыя, гісторыя Беларусі, паліталогія і еўрапейскія даследаванні, сацыяльная і палітычная філасофія, міжнароднае права. Выпускнікі дыстанцыйных курсаў атрымаюць пасведчанні і сертыфікаты ЕГУ, якія могуць быць улічаны пры паступленні на вочныя або завочныя бакалаўрскія праграмы ЕГУ або выкарыстаныя для падачы ў іншыя замежныя ВНУ, а таксама ў якасці пасведчання павышэння кваліфікацыі.


Навучанне ажыццяўляецца выключна праз Інтэрнэт; у адукацыйным працэсе выкарыстоўваюцца самыя сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі і метады выкладання. Шэраг дысцыплін, такіх, як, напрыклад, «Геаграфія міжнароднага турызму і рэкрэацыі" або спецыяльная тэрміналогія па камунікатыўным дызайне, чытаюцца на замежных мовах: англійскай, нямецкай, французскай.


Падрабязная інфармацыя аб адукацыйных праграмах Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта знаходзіцца на сайце ЕГУ па адрасе: www.ehu.lt.

05.02.2008

Cемінар для лідэраў навучальных гурткоў «Пра права і не толькі»
Шаноўныя калегі!
Гродзенскае абласное грамадскае аб’яднанне маладых навукоўцаў “ВІТ” сумесна з Рэсурснай праграмай навучальных гурткоў праводзяць 16–17 лютага 2008 года у г.Гродна семінар па пытаннях выкарыстання метаду навучальных гурткоў у прававой адукацыі.
Да ўдзелу запрашаюцца адукатары з фармальнай і нефармальнай сферы адукацыі, якія хацелі б паглыбіць свае веды як у метадзе навучальных гурткоў, так і ў пытаннях грамадзянскай адукацыі, праву і адстойванню інтарэсаў.
Калі вы хочаце прыняць удзел у семінары, запоўніце, калі ласка, анкету ўдзельніка, і арганізатары з вамі звяжуцца. Анкеты прымаюцца да 10 лютага 2008 года па адрасе vit_hrodna@yahoo.com, ці на факс (0152) 757168
Па пытаннях удзелу звязвайцеся з Ігарам Лапехам
Тэл. (029) 288 28 22
E-mail vit_hrodna@yahoo.com  

03.02.2008

Падведзены вынікі конкурсу метадычных матэрыялаў

3 лютага адбылося ўзнагароджанне пераможцаў конкурсу «Ноўтбук для актыўнага настаўніка».

Усе дасланыя на конкурс матэрыялы выдадзеныя на дыску.

Рэдакцыя сайта шчыра віншуе пераможцаў, а таксама выказвае падзяку асобам і арганізацыям, якія далучыліся да фармавання прызавога фонду, дзякуючы чаму кожны ўдзельнік атрымаў каштоўныя падарункі.

Фотарэпартаж з цырымоніі

01.02.2008

Студэнцкая прэмія за мір

Студэнцкая прэмія за мір будзе ўручаная ў шосты раз у Нарвегіі ў 2009 годзе. Гэта адзіная ўзнагарода ў свеце ад студэнтаў і для студэнтаў. Існаваннем адзінай прэміі арганізатары жадаюць падкрэсліць важную ролю студэнтаў у барацьбе за мір, дэмакратыю і правы чалавека. Узнагарода прызначаная для лепшых студэнтаў, якія змагаюцца за мір і свае правы. Студэнцкая прэмія за мір разглядае кандыдатуры з усяго свету.


Кандыдатам павінны быць студэнт альбо студэнцкая арганізацыя, якія зрабілі адметны ўнёсак у развіцьцё дэмакратыі, мір і адстойванне правоў чалавека.


Пераможцаў вызначыць спецыяльная камісія са студэнтаў і значных асобаў Нарвегіі. Яны атрымаюць магчымасць пабываць у Нарвегіі і сустрэцца з важнымі людзьмі і арганізацыямі.


Прэзентацыю кандыдата дасылайце на адрас: nomination@studentpeaceprize.org


Апошні тэрмін падачы заяваў: 11 лютага 2008 году.


Больш поўную інфармацыю можна атрымаць на сайце www.studentpeaceprize.org

Паводле рассылкі VB.

01.02.2008

Навучанне ў каледжах (абноўленая абвестка)

United World Colleges аб’яўляе конкурс на атрыманне бясплатных стыпендый на навучанне ў каледжах Італіі, Нарвегіі, Босніі і Герцэгавіны, Венесуэлы, а таксама дадатковых стыпендый для таленавітых музыкаў і фізікаў. Навучанне вядзецца на англійскай мове па сістэме Міжнароднага бакалаўрэата (International Bacalaureat, IB). Тэрмін навучання – 2 гады.

Чытаць падрабязней

Старонкі