Архіў навін
Апошні тэрмін – 20, 24 сакавіка 2013 г.
23 сакавіка 2013 г. ва ўсім свеце будзе праводзіцца акцыя «Гадзіна Зямлі» – штогадовая падзея, якая ініцыюецца Сусветным фондам дзікай прыроды (WWF). Арганізацыя заклікае ўсіх – прыватных асоб, арганізацыі, школы, муніцыпальныя аб’яднанні, камерцыйныя установы – выключыць святло і іншыя не жыццёва неабходныя электрапрыборы на адну гадзіну (акрамя ліфтоў), каб стымуляваць інтарэс да праблемы змянення клімату.
Цэнтр экалагічных рашэнняў у межах гэтай акцыі і праекта ШПІРЭ прапаноўвае ўстановам адукацыі і ўсім зацікаўленым прыняць удзел у мерапрыемствах: стварэнні супольнага відэароліка «60 секунд для Зямлі» ды інтэлектуальнай гульні «Зялёнае Што? Дзе? Калі?».
Апошні тэрмін – 4 красавіка
Моладзевая асацыяцыя «StudAlliance» пры партнёрстве Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта запрашае да ўдзелу ў культурна-адукацыйным праекце «Discover Vilnius!» («Адкрый для сябе Вільню!») вучняў 9 – 11 класаў беларускіх школ, навучэнцаў каледжаў і тэхнікумаў, а таксама студэнтаў.
Удзельнікам праекта прапануецца ўнікальная магчымасць наведаць вясновую Вільню 26 – 27 красавіка (пятніца – субота) 2013 г. Падчас двухдзённага візіту вы пазнаёміцеся з гісторыка-культурнай спадчынай Літвы, наведаеце адукацыйныя інстытуцыі Вільні і проста займальна праведзяце час!
Кошт удзелу ў праекце – 85 еўра. Усе ўдзельнікі, якія не маюць шэнгенскай візы, атрымаюць бясплатную візу ад арганізатараў.
Апошні тэрмін – 1 красавіка
Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне «Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА», Нацыянальная камісія Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА абвяшчаююць конкурс дзіцячых казак пра сучасную Беларусь у межах праекта, прысвечанага еўрапейска-арабскаму дыялогу паміж Захадам і Усходам (у прыватнасці, Рэспублікай Беларусь ды Султанатам Амана).
Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца школьнікі ва ўзросце 10 – 15 гадоў.
10 найлепшых прац будуць узнагароджаны дыпломамі Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА», перакладзены на арабскую мову, праілюстраваны юнымі ўдзельнікамі аналагічнага конкурсу ў Султанаце Амана і выдадзены на трох мова (беларускай, арабскай і англійскай).
5 сакавіка споўнілася 60 год баранавіцкаму краязнаўцу ды асветніку Віктару Сырыцу.
Сп. Віктар – адзін з першых удзельнікаў і пераможцаў конкурсу «Ноўтбук для актыўнага настаўніка». У 2009 годзе ён здабыў прыз у конкурсе за шэраг метадычных матэрыялаў па беларускай гісторыі.
Віншуем Віктара Сырыцу з юбілеем, зычым добрага настрою і выдатных дасягненняў!
Кася Крот, Твой стыль (Гародня)
Збор подпісаў за вяртанне беларускай мовы ў выкладанне гісторыі і геаграфіі Беларусі распачала гарадзенка, маці двух сыноў Іна Соркіна.
Іна Соркіна: Пытанне мяне хвалюе з 2008 года, калі пад пераход на рускую мову вывучэння гісторыі Беларусі трапляў мой старэйшы сын.
Шмат гаворыцца пра нібыта выбар бацькамі мовы выкладання гэтых прадметаў. Аднак сведчу ад імя бацькоў: у нас ніхто не пытаўся. Больш за тое, на бацькоўскім сходзе нашага класа амаль усе (за выключэннем двух чалавек) выказалі жаданне, каб дзеці вывучалі гісторыю Беларусі па-беларуску.
Лічу памылковым перавод выкладання геаграфіі і гісторыі Беларусі на рускую мову, і думаю, што гэтую памылку неабходна выправіць.
Апошні тэрмін – 10 сакавіка
«Майстэрня грамадзянскай актыўнасці» – праграма нефармальнай грамадзянскай адукацыі моладзі і падтрымкі яе грамадскіх, сацыяльных і культурных ініцыятываў ва Украіне, Польшчы ды Беларусі. У межах «Майстэрні» моладзь паляпшае жыццё сваіх суполак праз невялікія кропкавыя праекты, з дапамогай якіх атрымлівае каштоўныя штуршкі да самаразвіцця і новыя «жывыя» веды. Акрамя таго, маладыя людзі знаёмяцца з культурай і мовай удзельнікаў з іншых краін. Праграма складаецца з трох семінараў-трэнінгаў, падтрымкі праектаў удзельнікаў ды індывідуальнага суправаджэння кожнага праекта.
Мы шукаем маладых людзей з усіх рэгіёнаў Украіны, Польшчы і Беларусі ва ўзросце ад 18 да 25 гадоў (але можна і маладзей ці старэй), якія адкрытыя да новага і палаюць сваімі ідэямі.
Сёння спаўняецца 55 год педагогу, філолагу і грамадскаму дзеячу Лявону Баршчэўскаму.
Карыстаючыся нагодай, выказваем сп.Лявону шчырае захапленне і шанаванне, зычым натхнення, здароўя ды працоўнага плёну!
Магілёўскі тэлеканал ТВ-2
Настаўнік беларускай мовы і літаратуры з магілёўскай гімназіі №1 стаў пераможцам гарадскога фестываля педагагічных ідэй «Настаўнік года – 2013». Чым жа Юрый Каласоўскі ўразіў журы?
Вынаходзіць веласіпед не прыйшлося: дапамагло супрацоўніцтва з польскімі калегамі, якія ўжо даўно карыстаюцца методыкай «Актыўная ацэнка». Настаўнік першай гімназіі горада і сам праводзіць урокі па гэтай тэхналогіі, і калегам раіць.



