Архіў навін
Зміцер Вайцюшкевіч запісаў альбом «Беларуская песня». Трынаццаць кампазіцый з яго – на словы Уладзіміра Караткевіча. Да 80-годдзя пісьменніка і быў прымеркаваны выхад «Беларускай песні».
«Заяц варыць піва», «Пяць струкоў перцу», «Расплату» цяпер можна праспяваць.
Таксама на альбом увайшлі песні на словы Рыгора Барадуліна, Генадзя Бураўкіна, Уладзіміра Някляева, Адама Русака.
Паводле nn.by
Дэдлайн – 18 кастрычніка
Мэта конкурсу – прыцягнуць увагу да ролі кожнага чалавека ў дэмакратычным працэсе, а таксама да ролі моладзі ў працэсе дэмакратызацыі.
Пераможцы трапяць на сустрэчу моладзевай сеткі Сусветнага Руху за Дэмакратыю (леташняя адбылася ў Джакарце, гэтая будзе ў Вільні). Эсэ паўфіналістаў будуць апублікаваныя на сайце WYMD.
У паўфінал конкурсу выйдуць 15 чалавек, па 3 ад кожнага рэгіёну: Азія, Цэнтральная і Ўсходняя Еўропа і Еўразія, Блізкі Усход і Паўночная Афрыка, Лацінская Амерыка і дзяржавы карыбскага басэйну, а таксама субсахарская Афрыка.
Імёны паўфіналістаў абвесцяць 10 снежня, у Дзень Правоў чалавека.
/ каментаваць
PowerPoint-прэзентацыя. Клас: 8 клас, ІІ чвэрць. Аўтар: Наталля Цімаховіч, мінская школа-інтэрнат №9.
PowerPoint-прэзентацыя «Прыдатак як від азначэння». 8 клас, ІІ чвэрць. Аўтар: Наталля Цімаховіч, мінская школа-інтэрнат №9
Хутка дэдлайн!
15 кастрычніка - Конкурс сцэнароў дыдактычных заняткаў
15 кастрычніка – Набор ва Усходнееўрапейскаую школу палітычных даследаванняў
16 кастрычніка – Стыпендыі для беларускіх магістрантаў у Нямеччыне
18 кастрычніка – Конкурс эсэ пра дэмакратыю
Амбасада ЗША працягвае прымаць заяўкі на ўдзел у праграме малых грантаў ад беларускіх зарэгістраваных грамадскіх арганізацыяў па праектах, якія спрыяюць грамадскаму дыялогу, ахове і падтрымцы грамадскіх інтарэсаў, сацыяльнаму развіццю ды ўзмацненню мясцовых супольнасцяў, мясцоваму самакіраванню, гендэрнай роўнасці, рэформам рынкавай эканомікі і захаванню культурнай і прыроднай спадчыны, у тым ліку вырашэнню экалагічных і чарнобыльскіх праблемаў.
У 2009 годзе Праграма малых грантаў Амбасады ЗША выдала беларускім грамадскім арганізацыям 13 грантаў, агульнае фінансаванне якіх склала каля 300 000 дал. ЗША.
пра праграму: http://minsk.usembassy.gov/small_grants.html, тэл. (017) 211–05–67; 217–04–81.
Паводле рассылкі belngo.info
Апошні тэрмін падачы заявак - 19 лістапада 2010 г.
Чэшская Амбасада ў Мінску прапануе стыпендыі для навучання ў Чэхіі ў 2011–2012 навучальным годзе:
- 5 стыпендый для навучання па праграме падрыхтоўкі бакалаўраў/магістраў на чэсшкай мове. Праграма прызначана для выпускнікоў сярэдніх школ (уключна выпускнікоў 2011 года) і мае на ўвазе год наведвання курсаў па вывучэнні чэшскай мовы з далейшай здачай экзаменаў у вышэйшую навучальную ўстанову. Перавага ў прызначэнні стыпендыі будзе аддадзена кандыдатам, якія жадаюць вывучаць грамадскія навукі, эканоміку і сельскую гаспадарку.
- 1 стыпендыя для навучання па праграме падрыхтоўкі магістараў (для студэнтаў, якія здалі экзамэны на ступень бакалаўра) і для навучання ў аспірантуры на англійскай мове (па спецыяльнасцях сельскай гаспадаркі, эканомікі ды інфарматыкі).
На пазамінулым тыдні настаўнікі і вучні смаргонскай гімназіі мелі магчымасць папрацаваць з Сюзаннай Пратчэр, Настаўнікам года з Вены. Каардынатар па інфармацыйных тэхналогіях і адукацыйных інтэрнэт-праектах Уладзімір Калінін даслаў нам матэрыял з мясцовай газеты, прысвечаны гэтаму візіту.
Дазвольце прадставіць: магістр, кандыдат навук, выкладчык Венскай школы бізнесу, пераможца конкурсу прафесійнага майстэрства сярод педагогаў Аўстрыі Сюзанна Пратчэр. На пазамінулым тыдні гэта жанчына наведала Беларусь, а дакладней гімназію №4 нашага горада.
Апошні тэрмін падачы працаў - 15 кастрычніка
Сусветны банк праводзіць конкурс, прымеркаваны да Міжнароднага году моладзі.
Удзельнікі конкурсу мусяць напісаць заканчэнне прапанаванай гісторыі ды прыгадаць у сваёй працы нешта, звязанае з іх культурай: песню, звычай, элемент адзення, радок з верша ды інш. Пераможца атрымае iPod Nano.
Фонд Адукацыі для дэмакратыі: Конкурс сцэнароў дыдактычных заняткаў
Апошні тэрмін падачы заявак: 15 кастрычніка 2010 г.
Фонд Адукацыі для дэмакратыі запрашае настаўнікаў і прадстаўнікоў няўрадавых арганізацыяў з Беларусі паўдзельнічаць у конкурсе сцэнароў дыдактычных заняткаў «Давайце пазнаёмімся з нашымі суседзямі – разам да свабоды».
Сцэнар заняткаў, падрыхтаваны на конкурс, павінен датычыцца вызваленчых рухаў і грамадскіх зменаў у Беларусі ў 1970–1992 гады ды змяшчаць элементы, звязаныя з гісторыяй рухаў у суседніх краінах (альбо поўнасцю адносіцца да іх). Прыярытэтнымі будуць лічыцца працы, у якіх вядзецца аб адносінах паміж грамадскімі рухамі розных краінаў.
Прымаюцца сцэнары на польскай, рускай, украінскай мове.
Рэдакцыя Nastaunuk.info пераканана, што адсутнасць беларускай мовы ў дадзеным спісе – прыкрая недарэчнасць, якая патрабуе абавязковага выпраўлення! Цяжка ўявіць «вызваленчыя рухі і грамадскія змены ў Беларусі ў 1970 – 1992 гады» адарванымі ад абуджэння беларускай нацыянальнай свядомасці. Заклікаем беларускіх удзельнікаў далучыцца да стварэння «сваёй» лінгвістычнай опцыі, закцэнтаваўшы попыт на яе пры падачы конкурсных матэрыялаў.



