Калі вы жадаеце пашырыць вядомасць прэміі, калі ласка, размясціце ў сваім выданні наступную абвестку:
Прэмія імя акадэміка Вацлава Ластоўскага
для беларускамоўных выкладчыкаў ВНУ
Грамадскае аб'яднанне «Таварыства беларускай школы» пры падтрымцы іншых недзяржаўных арганізацый і дзеячаў абвяшчае пра заснаванне прэміяў імя акадэміка Вацлава Ластоўскага.
Асноўная мэта прэміі – падтрымаць выкладчыкаў вышэйшых навучальных установаў Беларусі, якія выкладаюць па-беларуску.
Для ўдзелу ў конкурсе неабходна запоўніць да 15 мая 2007 г. спецыяльную анкету і даслаць на адрас электроннай пошты lastouski@gmail.com, ці па пошце на 220029 Мінск, а/с 64.
Прэміяльны камітэт з ліку вядомых педагогаў і навукоўцаў прыме рашэнне да 30 чэрвеня 2007 і абвесціць вынікі на інтэрнэт-старонцы і праз СМІ.
Пераможцы будуць адзначаныя ганаровымі дыпломамі падчас урачыстай цырымоніі летам 2007 года, а таксама атрымаюць магчымасць выдання дапаможніка па сваім курсе.
Дадатковую інфармацыю і ўзор анкеты можна атрымаць на старонках у інтэрнэце http://nastaunik.info/lastouski ці па тэлефоне 029–7520821 і электроннай пошце lastouski@gmail.com .



