Сталі вядомыя прызёры конкурсу Каледжаў міжнароднай супольнасці 2007 года.
Заключны тур конкурсу для беларускіх абітурыентаў адбыўся 25 красавіка ў Мінску. З 12 фіналістаў выбраны 3 прызёры: выпускнік гуманітарнага ліцэю імя Я Коласа з Мінску, 11-класніца cа Светлагорску, і з Навагрудку, якія з верасня стануць студэнтамі міжнародных каледжаў.
Сусветная сістэма міжнародных каледжаў (United World Colleges, UWC) заснавана ў 1962 г. і зараз налічвае 12 навучальных устаноў у розных краінах. Каледжы імкнуцца да ўзаемапаразумення паміж народамі праз адукацыю і працуюць пад дэвізам “12 каледжаў – адзіная місія: мір”. У іх па адзіных праграмах вучацца студэнты са 124 краін. Праз 2 гады навучання выпускнікі атрымліваюць дыплом “міжнародны бакалаўр” (IB), які адкрывае магчымасць працягнуць адукацыю ва ўніверсітэтах ў 125 краінах.
прызёры конкурсу Каледжаў міжнароднай супольнасці
02.05.2007



