Агляд адукацыйных навінаў за тыдзень
- У ЕГУ змогуць вучыцца не толькі беларусы. Студэнты з Украіны, Расеі й краінаў Эўропы атрымаюць мажлівасць платна навучацца ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце ў Вільнюсе. >>>
- Мінадукацыі: у Беларусі 35 тысяч дзяцей знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным стане. 10 тысяч чалавек (з 12 500) не пакрываюць выдаткі на ўтрыманне дзяцей >>>
- У Брэсце падпісана дамова аб супрацоўніцтве паміж Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэтам (БрДТУ) і Хух-Хотоскім прафесійным інстытутам (Кітай). >>>
- За 4 гады ў Беларусі будуць закрытыя 353 школы. Гэта звязана з тым, што да 2011 года колькасць навучэнцаў сярэдніх школ скараціцца да 1 мільёна чалавек. Такімі звесткамі падчас падзяліўся міністр адукацыі Аляксандр Радзькоў, прадстаўляючы праграму агульнай і сярэдняй адукацыі на 2007 – 2016 гады. >>>
- У Лондане прайшла нарада міністраў, адказных за вышэйшую адукацыю, з 45 краінаў Еўропы. Яны абмяркуюць ход Балонскага працэсу, мэта якога — стварыць агульнаеўрапейскую прастору вышэйшай адукацыі да 2010 г. >>>
- У Беларусі змяншаецца колькасць дзяцей >>>
- Дакументаліст Віктар Корзун прадставіў сваю новую стужку «Беларускі фронт, альбо размовы пра мову». Фільм неаднаразова выклікаў воплескі. Карціна руйнуе плаксівыя “моўныя” стэрэатыпы і сведчыць пра трываласць беларускай нацыі. Фільм можна набыць ў традыцыйных месцах распаўсюду >>>
– Група бацькоў вучняў 4-га «А» класа адной з школ Партызанскага раёна г. Мінска падалі заяву ў гарвыканкам на правядзенне пікету. Праблема складаецца ў тым, што ўжо чатыры гады адзін вучань тэрарызуе не толькі аднакласнікаў і ўсю школу, але і ўвесь мікрараён. >>>
- Дзе шукаць недзяржаўны летнік? Што рабіць, калі вы не хочаце адправіць сваё дзіця ў стандартны летнік ад прадпрыемства, ведамства ці БРСМ? Дзе шукаць летнік, дзе з вашым дзіцём будуць размаўляць па-беларуску? >>>
- Вучняў не трэба заахвочваць, каб падымалі руку, калі хочуць адказаць на ўроку, бо гэта можа шкодзіць нясмелым дзецям — рэкамэндавала ў пятніцу брытанскае адукацыйнае ведамства. >>>
Адукацыйны агляд
03.06.2007