Раздаткі праверачных работ па курсу анатоміі (9 клас)
Аўтары даслалі свае напрацоўкі з наступным суправаджэннем:
«З задавальненнем чытаем разам з жонкай ваш сайт. Сёння зпампавлі тэсты па біялогіі, мы ўдзячны аўтару за такую магчымасць. Мы таксама хочам прапанаваць настаўнікам, асабліва якія працуюць у 9 класе ў беларускамоўных школах, свае напрацоўкі праверачных работ па курсу анатоміі. Спадзяемся што яны будуць карыснымі для практыкаў і зменшаць час на падрыхтоўку самастойных і кантрольных работ.
З павагай і надзеяй на супрацу,
Алена Ясевіч, настаўнік біялогіі УА «гімназія №4 г.Смаргонь»
Аляксандр Ясевіч, кіраўнік гуртка «Тэарытычныя асновы біялогіі" УА «СРЦТДМ».
Камплект матэрыялаў утрымлівае:
Раздаткі
- Трох кантрольных работ з курсу анатоміі;
- Чатырох самастойных работ па тэмах: “Страваванне”, “Выдзяляльная сістэма”, «Дыханне», «Крывяносная сістэма»;
- Прыкладнае тэматычнае планаванне: Біялогія 9 клас ( 51 гадзіна, 2/1 г у тыдзень)
Спампаваць камплект матэрыялаў
Да ўвагі біёлагаў
04.06.2007