Метадычны летнік настаўнікаў фізікі
Адбыўся чарговы метадычны летнiк настаунiкау фiзiкi, якi праводзiцца у вёсцы Альхоўка Астравецкага раёна. Як кажуць фізікі, гэта сапраўдная фiзiчная Мекка, якая прыцягвае да сябе мацней, чым прыцягваюцца пратоны да нейтронаў у ядры атама. Гэта месца, якое пранiзана паветрам творчасцi, генерацыi i рэалiзацыi самых свежых педагагiчных iдэй.
Тэма Альхоукi-2007, якая дарэчы праводзiлася ў васямнаццаты раз, – “Камп'ютэрнае забеспячэнне вучэбна-выхаваучага працэсу”. Гэта аўтарскi курс стваральнiка i кiраўнiка летнiка, загадчыка кафедры педагогiкi АПА Мiкалая Iванавiча Запрудскага.
Сёлета мэтру прыйшлося крыху лягчэй: настаўнікі прывезлі звыш 2 гігабайтаў сваіх ўласных праграмаў, прэзентацый, створаных анімацыйных ролікаў, якія сталі агульнай уласнасцю. Кожны настаўнік змог скапіяваць тое, што яму патрэбна. Заняткі адбываліся ў кампютэрным класе Альхоўскай школы і ў «зяленым» класе на беразе возера, дзе таксама працаваў Інтэрнэт. Па тэме курсаў праводзіліся майстар-класы, кансультацыі, прэзентацыі. Зараз кожны настаўнік умее зрабіць сабе сайт, змантаваць анімацыйны ролік з накладзеным гукам, зпраектаваць тэставыя заданні. На тое, каб навучыць стварэнню сайта Аляксандру Плятнёву спатрэбілася ўсяго паўтары гадзіны. Аказваецца, гэта вельмі лёгка. Паспрабуйце, калі не верыце. Вось інструкцыя ад Плятнёва. А як стварыць відэаролік і прэзентацыю з дапамогай праграмы MovieMaker Віктар Кірэеў здолеў навучыць прысутных яшчэ хутчэй.
Па меры апрацоўкі, самыя лепшыя матэрыялы альхоўцаў будуць з'яўляцца на нашым сайце. Сачыце і карыстайцеся!
Фотарэпартаж з летніка
Больш пра Альхоўскія летнікі
Метадычны летнік настаўнікаў фізікі
09.07.2007